Жабенцяі
Вёска
Жабенцяі
|
Жабенцяі́[2] (трансліт.: Žabienciai, руск.: Жебентяи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 95,2408 га[1]. За 14,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 21 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў XV ст. як зямля Жыбенцяі, маёмасць Васіля Квасінскага ў Віцебскай зямлі Вялікага Княства Літоўскага. У 1494 годзе зямлю Жыбенцяі купіў намеснік мцэнскі і любуцкі Багдан Сапежыц і атрымаў пацвярджэнне вялікага князя літоўскага Аляксандра.
У 1635 годзе Жабенцяі вядомы як уласнасць пана Базыля Шапкі ў Віцебскім ваяводстве. У 1670 годзе каралеўшчына, тут 27 сялян-гаспадароў, кожны меў 1/2 службы. Плацілі 50 коп чыншу. Было 11 бабылёў, кожны меў агарод, бабылі ад плацяжоў былі вызвалены, неслі замкавую службу. У пачатку 18 стагоддзя прыватная ўласнасць віцебскіх базыльян. У час Паўночнай вайны вёска была спустошана і разрабавана, што выклікала вялікую смяротнасць насельніцтва, таму ў 1712 годзе віцебскі падкаморы Адам Кісель вызваліў жыхароў ад воінскай павіннасці.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У 1863 годзе Жабенцяі ў складзе казённага маёнтка Пурыза. У 1905 годзе вёска належала Курынскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 1559 дзесяцін зямлі.
У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Пышнякоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1931 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас. У ім працавала кузня. У 1940 годзе ў Жабенцяі пераселены жыхары населеных пунктаў Ляхі і Сонькава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года вёска акупіравана нацысцкімі войскамі, якія ў час карнай аперацыі знішчылі тут 15 двароў і загубілі 3 мірных жыхароў. Вывезены на прымусовыя работы ў Германію 7 жыхароў. На франтах загінулі 12 вяскоўцаў і 2 у партызанскай барацьбе.
Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсавета[3]. З 22 снежня 1960 года ў Бабініцкім сельсавеце Суражскага, з 20 студз��ня 1960 года Віцебскага раёнаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 13 двароў, 33 жыхары (1905)
- 21 двор, 99 жыхароў (1941)
- 115 гаспадарак, 263 жыхары (1997)
- 104 гаспадаркі, 216 жыхароў (2003)
- 51 гаспадарка, 118 жыхароў (2018)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе ў вёсцы працаваў магазін.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх