Жанна Мартэн Сісэ
Жанна Мартэн Сісэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 2017[1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, дыпламат, настаўніца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жанна Мартэн Сісэ (фр.: Jeanne Martin Cissé; 6 красавіка 1926, Канкан, Французская Гвінея — 21 лютага 2017, Канакры, Гвінея) — грамадская і палітычная дзяячка Гвінеі, педагог. Прадстаўляла краіну ў ААН, у 1972 годзе стала першай жанчынай на пасадзе старшыні Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ва ўрадзе Гвінеі займала пасаду міністра сацыяльных спраў (1976—1984), да ваеннага перавароту 1984 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Была старэйшай з сямі дзяцей у сям’і[2] Яе бацька, Дарыка Мартэн Сісэ, супрацоўнік французскай службы пошты і тэлеграфа, быў з народа мандзінка з каранямі сонінцы, а яе маці, акушэрка Дамае Сума — з народа сусу[3]. Скончыла вышэйшую педагагічную вучэльню ў Руфіске каля Дакара, Сенегал, каб працаваць настаўніцай[4][5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Стала адной з першых жанчын-настаўніц у Гвінеі. Сваю педагагічную кар’еру пачала ў школе для дзяўчынак у Канкане ў 1944 годзе, у 1954—1958 гадах працавала дырэктарам школы. У 1946 годзе ўстуаіла ў Саюз мадзінцы. Пасля знаёмства з на той момант прафсаюзным актывістам і будучым першым прэзідэнтам Ахмедам Секу Турэ, яна ў снежні 1947 года далучылася да партыі Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне. У 1950-х гадах жыла са сваім мужам у Сенегале, прадстаўляла сенегальскі дэмакратычны саюз на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі жанчын у Францыі ў кастрычніку 1954 года[6]. Пасля рэферэндуму і абвяшчэння незалежнасці Гвінеі ў 1958 годзе яна вярнулася на радзіму, дзе яе муж стаў кіраўніком апарата Міністэрства аховы здароўя ў новай Рэспубліцы Гвінея, а яна сама актыўна ўдзельнічала ў прафсаюзным і жаночым руху.
У 1959 годзе была абраная дэлегатам на з’ездзе Саюза заходнеафрыканскіх жанчын у Бамако, які падтрымліваў жаночы панафрыканскі рух. З 1962 па 1972 год — генеральны сакратар Канферэнцыі афрыканскіх жанчын[6][5]. Член Дэмакратычнай партыі Гвінеі (ДПГ) з 1958 года, член ЦК ДПГ пасля смерці мужа ў 1971 годзе[4]. У 1968 годзе абраная ў парламент (Нацыянальны сход Гвінеі), са снежня 1974 года была першым намеснікам старшыні Заканадаўчага сходу, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе[7]. Таксама была прадстаўніком краіны ў Камісіі ААН па становішчы жанчын ў Жэневе (1963—1969) і Камісіі ААН па правах чалавека.
У 1972 годзе Мартэн Сісэ была прызначаная пастаянным прадстаўніком Гвінеі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Гвінея была непастаянным членам Савета Бяспекі ААН, і такім чынам Сісэ стала першай жанчынай, якая ўзначаліла савет[7]. Яна таксама была абраная старшынёй Спецыяльнага камітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць апартэіду[8].
Вярнулася ў Гвінею ў 1976 годзе па просьбе прэзідэнта Туры, які прызначыў яе міністрам сацыяльных спраў і членам Палітбюро Д��макратычнай партыі Гвінеі[4][5]. Пасля смерці Турэ ў 1984 годзе была арыштавана разам з іншымі палітычнымі лідарамі і ўтрымлівалася пад вартай на працягу 13 месяцаў, але затым была вызвалена без прад’яўлення абвінавачванняў[9]. Пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту Дыяры Траорэ ў ліпені 1985 года яна пакінула Гвінею, пераехаўшы спачатку ў Сенегал, а затым у Злучаныя Штаты. У 1988 годзе яна далучылася да Міжнароднага камітэта салідарнасці з жанчынамі і дзецьмі ў Паўднёвай Афрыцы. У 2004 годзе стала членам Міжнароднай асацыяцыі франкамоўных жанчын[6]. У 2006 годзе з 80-годдзем Мартэн Сісэ павіншавалі многія замежныя палітыкі, у тым ліку і прэзідэнт ЗША Джордж Буш, які адзначыў «яе мужнасць і працу»[10].
Біяграфія Мартэн Сісэ, «Дачка Прыемна», была апублікавана ў 2008 годзе[11]. У 1975 годзе ёй была ўручана Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі». У 2014 годзе прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума ўзнагародзіў яе ордэнам Олівера Тамбо ў якасці прызнання яе ролі як лідара і ролевай мадэлі ў барацьбе за правы жанчын у Афрыцы[12].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1946 годзе Мартэн Сісэ выдалі замуж за паліцэйскага інспектара Махамеда Камара, якога яна не ведала. Той загінуў у аўтамабільнай аварыі ў тым жа годзе, калі яна была на трэцім месяцы цяжарнасці[6]. У 1948 годзе яна выйшла замуж за Ансумана Турэ, аднаго з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі Гвінеі. Ён памёр у турме Камп Бойра ў 1971 годзе пасля арыштаў з-за аперацыі «Мар-Вердэ». У Мартэн Сісэ было шасцёра дзяцей[7]; яна жыла ў Балтыморы, штат Мэрыленд, ЗША[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.visionguinee.info/2017/02/21/jeanne-martin-cisse-nest-plus/
- ↑ Chiri, Ruwa Madam Cisse: A sister at the UN(нявызн.) // Afrika Must Unite. — 1972. — Т. 2,. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2017.
- ↑ Barthélémy, Pascale. Africaines et Diplômées à l’époque coloniale (1918-1957) (фр.). — Presses universitaires de Rennes, 2010. — С. 14.
- ↑ а б в г Camara, Mohamed Saliou. Historical Dictionary of Guinea (нявызн.). — Scarecrow Press, 2013. — С. 79—80.
- ↑ а б в Serbin, Sylvia. African Women, Pan-Africanism and African Renaissance (англ.). — UNESCO Publishing, 2015.
- ↑ а б в г Sheldon, Kathleen. Historical Dictionary of Women in Sub-Saharan Africa (англ.). — Rowman & Littlefield, 2016. — С. 175—176. Архівавана 6 сакавіка 2019 года.
- ↑ а б в A Woman Presides the Security Council(нявызн.). Le Monde (2 лістапада 1972). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2023. Праверана 4 лютага 2017.
- ↑ Jeanne Martin Cisse(англ.) // Ebony. — Johnson Publishing Company, 1976. — August — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019.
- ↑ A trenton of dignitaries of the Sékou Touré regime are released(нявызн.). Le Monde (17 мая 1985). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2023. Праверана 4 лютага 2017.
- ↑ Fofana. INFO GCI: Hadja Jeanne Martin Cissé en Guinée(нявызн.). GCI (12 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2017. Праверана 4 лютага 2017.
- ↑ Jeanne Martin Cissé publishes her memoirs(нявызн.). Jeune Afrique (2 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2023. Праверана 4 лютага 2017.
- ↑ Camara. Militante anti-apartheid : Jeanne Martin Cissé sera décorée le 27 avril par Jacob Zuma(нявызн.). Guinee News (23 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2017. Праверана 4 лютага 2017.