Дыяна з німфамі
| ||
Ян Вермер | ||
Дыяна з німфамі. каля 1653–1656 | ||
нідэрл.: Diana en haar Nimfen | ||
Матэрыял | холст | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 97,8 × 104,6 см | |
Маўрыцхёйс, Гаага | ||
(інв. 406) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыяна з німфамі (нідэрл.: Diana en haar Nimfen) — карціна галандскага мастака Яна Вермера, напісаная, меркавана, у перыяд між 1653—1654 гадамі[1] або 1655—1656 гадамі[2]. Сюжэт для твору ўзяты з гісторыі старажытнарымскай міфалагічнай багіні Дыяны. Карціна захоўваецца ў Каралеўскім музеі Маўрыцхёйс у Гаазе[3].
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Карціна «Дыяна з німфамі» адносіцца да самага ранняга перыяду творчасці Яна Вермера. Вядома, што ў 1653 годзе ён быў прыняты ў Гільдыю Святога Лукі, дзе на працягу шасці гадоў працягваў навучанне пад кіраўніцтвам аднаго з вядомых мастакоў таго часу. Некаторыя даследчыкі творчасці Яна Вермера ўказваюць на тое, што ў карціне «Дыяна з німфамі» прасочваецца ўплыў Карэла Фабрыцыуса ці Рэмбранта[4]. У сваёй карціне «Дыяна з німфамі» галандскі мастак адлюстраваў Дыяну ў кампаніі з чатырма спадарожніцамі на краі лесу. У параўнанні з іншымі мастакамі, якія адлюстроўвалі багіню і яе кампанію падчас «жаночай вакханаліі», інтэрпрэтацыя Вермера больш цнатлівая, з мінімумам аголеных частак жаночага цела. Манера размяшчэння фігур на карціне мае адсылкі да творчасці галандскага мастака — Ван Лоа і яго варыянту карціны «Дыяна» (1648). Дзякуючы гэтаму, некаторыя эксперты схільныя меркаваць, што абодва мастакі сумесна навучаліся падчас пражывання ў Амстэрдаме[5].
Сюжэт карціны
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт купання Дыяны з німфамі ў ручаіне даволі папулярны ў творчасці мастакоў эпохі адраджэння, барока, маньерызму. Гісторыя пра тое, як прынц Актэон, палюючы ў лесе, натрапіў на німфаў, што купаліся ў ручаі разам з багіняй Дыянай, упершыню згадваецца ў «Метамарфозах » Авідзія. Дзяўчаты дапамагаюць багіні зняць адзенне, абмываюць яе ногі, а юнак падглядае. Пасля таго, як падгляданне раскрыта, Дыяна хаваецца за спінамі німфаў, папярэдне апырскаўшы яго вадой з ручая, прыгаворваючы праклёны. Актэон апынаецца ператвораным у аленя, і яго разрываюць уласныя сабакі, з якімі ён прыбыў на паляванне[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Detailgegevens: Johannes Vermeer, Diana en haar nimfen, c. 1653 - 1654 (гал.). Сайт Каралеўскай галерэі Маўрыцхёйс. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ Johannes Vermeer — Diana and her Nymphs, ca. 1653-1656 (англ.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў . Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ Ruth Bernard Yeazell. Art of the Everyday: Dutch Painting and the Realist Novel. — Princeton University Press, 2008. — 252 p. — ISBN 9780691127262.
- ↑ Denis E. McGuinness. Materials, Techniques, Styles, and Practice Britannica's Practical Guide to the Arts Series. — Encyclopaedia Britannica, 2016. — 128 p. — ISBN 9781680483635.
- ↑ Laura J. Snyder. Eye of the Beholder – Johannes Vermeer, Antoni van Leeuwenhoek, and the Reinvention of Seeing. — Head of Zeus, 2015. — 576 p. — ISBN 9781784970239.
- ↑ А. Азаров. Русско-английский энциклопедический словарь искусств и художественных ремёсел в двух томах. — Справочное издание Том 1. — М: Флинта, 2014. — С. 416. — 816 с. — ISBN 9785457649200.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыяна з німфамі
- Карціна на сайце музея Маўрыцхёйс
- Карціна на сайце Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў