З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзярэ́га[3][4] (Odontites) — род кветкавых раслін сямейства Залознікавыя (Orobanchaceae).
Аднагадовыя паўпаразітычныя травяністыя расліны. Сцябло прамастаячае, простае або разгалінаванае. Каранёвая сістэма развіта слаба. На каранях маюцца гаўсторыі. Лісце супраціўнае, суцэльнае, з кароткімі зубчыкамі па краі. Зрэдку верхняе лісце з суцэльным краем. Кветкі дробныя, двухполыя. Колер кветак ружовы або чырвоны. Кветкі знаходзяцца ў пазухах прыкветных лістоў і сабраныя ў гронкападобныя або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка.
Род налічвае каля 20[4] (каля 30[5]) відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на лугах, у парках, каля дарог, як пустазелле.
Лекавыя і меданосныя расліны.
- Odontites aucheri Boiss., 1844
- Odontites bocconei (Guss.) Walp., 1844
- Odontites corsicus (Loisel.) G.Don, 1838
- Odontites glutinosus (M.Bieb.) Benth., 1846
- Odontites granatensis Boiss., 1838
- Odontites jaubertianus (Boreau) D.Dietr. ex Walp., 1844
- Odontites kaliformis (Pourr. ex Willd.) Pau, 1907
- Odontites lanceolatus (Gaudin) Rchb., 1832
- Odontites linkii Heldr. & Sart. ex Boiss., 1856
- Odontites litoralis (Fr.) Fr., 1845
- Odontites longiflorus (Vahl) Webb, 1838
- Odontites luteus (L.) Clairv., 1811 — Дзярэга жоўтая
- Odontites purpureus (Desf.) G.Don, 1838
- Odontites tenuifolius (Pers.) G.Don, 1838
- Odontites vernus (Bellardi) Dumort., 1827 — Дзярэга веснавая
- Odontites viscosus (L.) Clairv., 1811
- Odontites vulgaris Moench, 1794, nom. nov. — Дзярэга звычайная, ці Дзярэга позняя, ці Дзярэчаtypus
Зноскі