Перайсці да зместу

Давід Одсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давід Одсан
ісл.: Davíð Oddsson
10-ы мэр Рэйк’явіка[d]
27 мая 1982 — 16 ліпеня 1991
Папярэднік Egill Skúli Ingibergsson[d]
Пераемнік Markús Örn Antonsson[d]
21-ы прэм’ер-міністр Ісландыі
30 красавіка 1991 — 15 верасня 2004
Папярэднік Стэйнгрымур Хермансан
Пераемнік Хальдар Аўсгрымсан
Міністр замежных спраў Ісландыі[d]
15 верасня 2004 — 27 верасня 2005
Папярэднік Хальдар Аўсгрымсан
Пераемнік Гейр Хордэ
Міністр статыстыкі Ісландыі[d]
1 кастрычніка 1994 — 27 верасня 2005
Папярэднік Edvard Júlíus Sólnes[d]
Пераемнік Хальдар Аўсгрымсан

Нараджэнне 17 студзеня 1948(1948-01-17)[1] (76 гадоў)
Дзеці Торстэйн Дэвідсан[d]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Decoration for Exceptional Merits
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даві́д О́дсан, ісл.: Davíð Oddsson (род. 17 студзеня 1948, Рэйк’явік) — ісландскі палітык, прэм'ер-міністр Ісландыі з 30 красавіка 1991 да 15 верасня 2004, лідар Партыі незалежнасці з 1991 да 2005.

З 1974 быў членам Муніцыпальнага савета Рэйк’явіка, з 27 мая 1982 да 16 ліпеня 1991 — мэр Рэйк’явіка. У 1989 быў абраны віцэ-старшынёй ПН, у 1991 — старшынёй партыі, і пасля яе перамогі на парламенцкіх выбарах стаў прэм'ер-міністрам, сфарміраваўшы ўрадавую кааліцыю з Сацыял-дэмакратычнай партыяй, у 1995 — з Прагрэсіўнай партыяй.

У 2004 сышоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра на карысць лідара Прагрэсіўнай партыі Хальдара Аўсгрымсана, стаўшы замест яго міністрам замежных спраў. У 2005 сышоў з пасад лідара ПН і главы МЗС, якія заняў Гейр Хордэ, і стаў старшынёй савета губернатараў Цэнтральнага банка Ісландыі.

Кавалер Вялікага крыжа ордэна Заслуг
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Заслуг

Зноскі

  1. David Oddsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.