Перайсці да зместу

Гістарычныя вобласці Францыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Французскае каралеўства традыцыйна падзялялася на правінцыі (у айчыннай тэрміналогіі — гістарычныя вобласці), а 4 сакавіка 1790 (падчас французскай рэвалюцыі) Францыя была разбіта на дэпартаменты з мэтай замяніць вернасць насельніцтва сваім феадальным рэгіёнам на лаяльнасць да цэнтральнага ўрада ў Парыжы. Старыя назвы правінцый дагэтуль выкарыстоўваюцца географамі для абазначэння прыродных рэгіёнаў, а некаторыя рэгіёны Францыі зав��цца гэтак жа, як правінцыі, чыё месца яны занялі.

Правінцыі Францыі ўзніклі на падставе droit coutumier (традыцыйнага права), а не дэкрэту ўрада. Правінцыя, таксама званая pays, «краіна», вызначалася агульнымі для яе тэрыторыі законамі. Адна правінцыя магла быць часткай іншай (напрыклад, Брэс была часткай Бургундыі), таму не існуе афіцыйна зацверджанага пераліку правінцый, хоць для апісання тэрытарыяльнага падзелу Францыі ў перыяд перад рэвалюцыяй можна ўзяць пералік фінансавых акруг каралеўскай Францыі  (фр.). Ніжэйзгаданы спіс уключае нароўні з імі яшчэ і гістарычныя правінцыі.

Правінцыі Францыі ў перыяд, папярэдні рэспубліцы, з абазначэннем правінцыйных сталіц.
  1. Іль-дэ-Франс (Парыж)
  2. Беры (Бурж)
  3. Арлеанэ (Арлеан)
  4. Нармандыя (Руан)
  5. Лангедок (Тулуза)
  6. Ліянэ (Ліён)
  7. Дафінэ (Грэнобль)
  8. Шампань (Труа)
  9. Ані (Ла-Рашэль)
  10. Сентонж (Сент)
  11. Пуату (Пуацье)
  12. Гіень, або Аквітанія і Гасконь (Бардо)
  13. Бургундыя (Дыжон)
  14. Пікардыя (Ам’ен)
  15. Анжу (Анжэ)
  16. Праванс (Экс-ан-Праванс)
  17. Ангумуа (Ангулем)
  18. Бурбанэ (Мулен)
  19. Марш (Герэ)
  20. Брэтань (Рэн)
  1. Мэн (Ле-Ман)
  2. Турэнь (Тур)
  3. Лімузен (Лімож)
  4. Фуа (Фуа)
  5. Авернь (Клермон-Феран)
  6. Беарн (По)
  7. Эльзас (Страсбур)
  8. Артуа (Арас)
  9. Русільён (Перпіньян)
  10. Фландрыя і Эно (Ліль)
  11. Франш-Кантэ (Безансон)
  12. Латарынгія (Нансі)
  13. Корсіка (Аяча)
  14. Нівернэ (Невер)
  15. Конта-Венесен (ф’еф Папскай вобласці)
  16. свабодны імперскі горад Мюлуз
  17. Савоя (ф’еф Сардзініі)
  18. Ніца (ф’еф Сардзініі)
  19. Манбельяр (ф’еф Вюртэмберга)
Правінцыі Францыі