Перайсці да зместу

Бранск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Бранск)
Горад
Бранск
руск.: Брянск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
4 раёна
Кіраўнік
Заснаваны
985
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Дзебранск
Плошча
  • 186,73 км²
Вышыня цэнтра
190 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 399 579 чал. (1 студзеня 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
4832
Паштовыя індэксы
241000
Афіцыйны сайт
bryansk032.ru (руск.)
Бранск на карце Расіі
Бранск (Расія)
Бранск
Бранск (Расія)
Бранск

Бранск — горад у Расійскай Федэрацыі, на абодвух берагах ракі Дзясна пры ўпадзенні ў яе Балвы і Снежаці. Адміністрацыйны цэнтр Бранскай вобласці. Насельніцтва 411 798 (2009).

Упершыню горад згадваецца ў Іпацьеўскім летапісу як «Дзебранск» пад 1146 годам[2], пазней — ва Уваскрасенскім, Лаўрэнцеўскім, Траецкім летапісах і іншых крыніцах.

Дакладная дата заснавання Бранска невядомая, але ўскосныя паказанні на яе ўтрымліваюцца ў ранніх рускіх летапісах і адносяцца да канца X ст. Археалагічныя дадзеныя, атрыманыя пры раскопках старога гарадзішча на Чашыным кургане ў 19761979 гадах, паказваюць на тое, што горад на тэрыторыі цяперашняга Бранска паўстаў у апошняй чвэрці X ст. Зыходзячы з гэтых і іншых звестак, умоўным годам заснавання Бранска лічаць 985.

Пасля пажару ў гарадзішчы на Чашыным кургане горад быў наноў збудаваны на Пакроўскай гары. Летапісныя крыніцы згадваюць пра горада ў 1146 годзе.

Старажытны Бранск уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства. Пасля разбурэння ў 1239 годзе Чарнігава, Ноўгарада-Северскага і іншых гарадоў княства мангола-татарамі было ўтворана (у 1246 годзе) удзельнае Бранскае княства, а першым бранскім князем быў Раман Міхайлавіч, затым яго сын Алег. Аднак пасля пастрыжэння апошняга ў манахі бранскі і чарнігаўскі стальцы засталіся вакантнымі і Бранск перайшоў пад уладу смаленскіх князёў.

Сутокі Дзясны і Болвы

У 1310 годзе бранцы не вытрымалі нападу татараў, іх князь Святаслаў быў забіты ў баі, і з тых часоў бранскія князі атрымлівалі дазвол на княжанне ад Арды. Апошні князь бранскі і смаленскі Васіль атрымаў ярлык на княжанне ад мангольскіх ханаў у 1356 годзе, але неўзабаве (1360-я гады[3]) горад быў далучаны вялікім князем Альгердам да Вялікага Княства Літоўскага.

Новы князь Дзмітрый Альгердавіч паспяхова абараняў Бранск ад спробаў Масковіі падпарадкаваць сабе ўсё Бранскае княства. Між іншым, ён жа істотна дапамог князю Дзмітрыю маскоўскаму ў час Кулікоўскай бітвы (1380), выступіўшы з уласнай харугвай на яго баку. Па смерці князя Дзмітрыя (1399) горад перайшоў да Вітаўта, некаторы час ім кіраваў Ягайла, а пасля Свідрыгайла.

У 1500 годзе Бранск захапіла войска Івана III і далучыла горад да Маскоўскай дзяржавы. Напачатку XVI ст. пачалася вайна з Рэччу Паспалітай, падчас якой Бранск выступаў як апорны пункт маскоўскіх сіл. У разгар вайны крымскі хан Мехмед I Гірай запатрабаваў ад Васіля III вярнуць горад Рэчы Паспалітай, аднак Васіль не выканаў патрабаванняў. Шмат гадоў Бранск быў яблыкам разладу паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй. Назва горада прысутнічала амаль у кожным мірным дагаворы.

У 1607 годзе на Бранск двойчы нападаў Ілжэдзмітрый II. У першы раз горад быў спалены, каб не дастацца «злодзею», да канца ж года адбудаваны практычна нанова.

Цэнтральны манумент на Пакроўскай гары

Нягледзячы на сталую ваенную пагрозу, Бранск рос, насельніцтва павялічвалася. У 1616 годзе ў горадзе жыло 497 чалавек, а ў 1622 годзе ваявода князь Далгарукаў адпісваў, што ў горадзе ўжо 1069 здольных насіць зброю.

З XVII ст. Бранск апынуўся на ростанях найважнейшых гандлёвых шляхоў, якія звязалі Украіну з М��сквой, і з гэтага часу пачалося імклівае развіццё гандлю. Пры Пятры I горад быў наноў умацаваны. На Дзясне заклалі карабельную верф, на якой будаваліся караблі Бранскай флатыліі для паходу супраць Турцыі. У 1783 годзе ў Бранску заснаваны арсенал для вырабу аблогавай і палявой артылерыі.

У 1709 годзе Бранск увайшоў у склад Кіеўскай губерні, а ў 1778 годзе атрымаў гарадскі герб «у чырвоным полі залатая марціра з дзвюма пірамідамі бомбаў» і стаў цэнтрам павета Арлоўскай губерні. У XIX ст. Бранск — цэнтр прамысловага раёна: у 70-х гадах узнікла акцыянернае таварыства Бранскага рэйкапракатнага, жалезарабочага і механічнага заводаў (у наш час ЗАТ "Вытворчы комплекс «Бранскі машынабудаўнічы завод»).

Паводле Другой Устаўной Граматы ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай у сакавіку 1918 года, Бранск абвяшчаўся тэрыторыяй БНР. Але ў склад Гомельскай губерні, нягледзячы на паведамленні асобных даследчыкаў[4], Бранск ніколі не ўваходзіў[5][6].

У 19201929 гадах быў цэнтрам Бранскай губерні. У 1923 годзе Аркадзь Смоліч у сваё кнізе «Геаграфія Беларусі» ахарактарызаваў Бранск як беларускае места.[7]

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, з 6 кастрычніка 1941 года, Бранск быў акупаваны нямецкімі войскамі. 17 верасня 1943 года вызвалены савецкімі войскамі, з тых часоў гэта дата адзначаецца як дзень горада. У лясах Браншчыны быў цэнтр партызанскага руху, дзейнічалі партызанскія атрады колькасцю каля 60 тысяч чалавек.

5 ліпеня 1944 года была ўтворана Бранская вобласць, і Бранск зрабіўся яе адміністрацыйным цэнтрам. У 1956 годзе ў склад Бранска ў якасці раёна ўключаны горад-спадарожнік Бежыца.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Бранск падзелены на чатыры гарадскія раёны: Бежыцкі, Валадарскі (уключае мястэчкі Вялікае Поўпіна і Снежацкая), Савецкі, Фокінскі (уключае мястэчка Белыя Берагі).

Насельніцтва Бранска складае 402,7 тысяч чалавек (2020).

Год 1897 1913 1939 1959 1970 1992 2002 2008 2010 2012 2014 2016 2018 2020
Насельніцтва, тыс. чал. 23,5[8] 30,7 87,5 207,0 318,0[9] 460,5[10] 431,5 413,9 415,7 412,7 408,4 405,9 405,7 402,7

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Бранск — буйны прамысловы цэнтр. Асноўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне, металаапрацоўка. Таксама развіты хімічная, электратэхнічная і электронная, дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, харчовая прамысловасць. Больш за 1200 прадпрыемстваў выпускаюць:

  • цеплавозы, цеплавозныя і карабельныя дызелі, грузавыя вагоны;
  • аўтагрэйдары, асфальтамяшальнікі і іншую дарожную тэхніку;
  • сельскагаспадарчую тэхніку;
  • будаўнічыя матэрыялы;
  • швацкія вырабы;
  • і іншую прамысловую прадукцыю.

За 2008 год па прадпрыемствах апрацоўчых вытворчасцей аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасці, выкананых прац і паслуг уласнымі сіламі склаў 38,4 млрд рублёў.

Буйныя прадпрыемствы

[правіць | правіць зыходнік]

Бранск — буйны чыгуначны вузел: праз горад праходзяць лініі на Маскву, Кіеў, Гомель, Смаленск, Арол і Вязму, па якіх ажыццяўляюцца пасажырскія і грузавыя перавозкі.

Развязка стратэгічных і міжнародных аўтатрас: М3 (Масква — Кіеў), М13 (Бранск — Кобрын), А141 (Арол — Рослаў).

Праз Бранск пралягае «нафтаправод Сяброўства», газаправоды Дашава — Масква, Шабелінка — Масква (з адгалінаваннем на Гомель).

У горадзе размешчаны міжнародны аэрапорт «Бранск», чыгуначны вакзал «Бранск I», аўтобусны вакзал і аўтобусная станцыя.

Пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца маршрутнымі таксі (больш за 1400 машынаў на 53 маршрутах) тралейбусамі (гл. Бранскі тралейбус), аўтобусамі (33 маршруты), а таксама прыгараднымі электрацягнікамі і аўтаматрысамі.

Стары корпус Бранскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта

Муніцыпальная сістэма адукацыі ўключае 188 адукацыйных устаноў:

  • 76 агульнаадукацыйных школ (з іх 2 ліцэі, 9 гімназіяў);
  • 98 дашкольных адукацыйных устаноў (14 600 выхаванцаў);
  • 10 цэнтраў і дамоў творчасці;
  • 2 навучальна-вытворчыя камбінаты ў Бежыцкім і Савецкім раёнах горада;
  • муніцыпальная адукацыйная ўстанова для дзяцей, якія маюць патрэбу ў псіхолага-педагагічнай дапамозе: «Бранскі гарадскі цэнтр псіхолага-медыцынска-сацыяльнага суправаджэння»;
  • муніцыпальная адукацыйная ўстанова «Бранскі гарадскі інфармацыйна-метадычны цэнтр у сістэме дадатковай педагагічнай адукацыі (падвышэння кваліфікацыі)».

Прафесійную вышэйшую адукацыю ажыццяўляюць 5 ВНУ:

Акрамя таго, у Бранску адкрыты філіялы 18 ВНУ:

У горадзе працуе 168 бібліятэк рознай ведамаснай прыналежнасці. Найбуйнейшая — Бранская абласная навуковая ўніверсальная бібліятэка імя Ф. І. Цютчава.

Тэатры, кінатэатры, канцэртныя залы

[правіць | правіць зыходнік]
Бранскі драматычны тэатр
  • Бранскі абласны тэатр драмы імя А. К. Талстога,
  • Бранскі абласны тэатр юнага гледача,
  • Бранскі абласны тэатр лялек,
  • Дзіцячы музычны тэатр «Арфей».
  • Філармонія (канцэртная зала «Сяброўства»).
  • Канцэртная зала Палаца культуры «БМЗ».
  • 4 кінатэатры, з іх 3 муніцыпальныя.
  • Цырк на 1945 месцаў.
  • Планетар.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/central/ Праверана 27 верасня 2022.
  2. Іпацеўскі летапіс. С. 239
  3. ЭнцВКЛ 2005.
  4. Бранск-Северскі Архівавана 15 кастрычніка 2008. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  5. 90 лет со дня образования Гомельской губернии
  6. Административно-территориальное деление Беларуси
  7. Алег Трусаў. Беларуская Атлантыда: Без бар’ераў. Северскія землі // Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007
  8. Брянск // Советская историческая энциклопедия : у 16 т. / под ред. Е. М. Жукова. — М. : Советская энциклопедия, 1961—1976.
  9. Брянск // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  10. Брянск // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.