Глыбочына (возера, Расонскі раён, басейн Дрысы)
Глыбочына | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 147 м[2] |
Даўжыня | 0,9 км |
Шырыня | 0,32 км |
Плошча | 0,22 км² |
Аб’ём | 0,00063[1] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,98 км |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,9 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,032—0,037 ‰ |
Празрыстасць | 1,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 км² |
Упадаюць | канал |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Глыбо́чына — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса за 14 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Парэчча.
Плошча паверхні возера 0,22 км². Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 2,98 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя і пясчаныя. Берагі вышынёй да 0,5 м, забалочаныя, тарфяністыя. Дно плоскае. Каля ўсходняга берага да глыбіні ў 2,5 м дно пясчанае і глеістае. Астатняя частка дна выслана сапрапелем.
Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Упадае меліярацыйны канал і выцякае ручай у возера Сямёненкі. Шырыня палосы надводнай расліннасці 15—30 м. Падводная расліннасць адсутнічае[1].
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Глыбочына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. - С. 522.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)