Дударава (Гарадоцкі раён)
Вёска
Дударава
|
Ду́дарава[1] (трансліт.: Dudarava, руск.: Дударево) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 43 км на паўночны захад ад Гарадка, 18 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 80 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захад і поўдзень ад вёскі — лясны масіў. Транспартныя сувязі па дарозе Халамер'е — Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, у складзе староства Езярышча, дзяржаўная ўласнасць. У 1839 годзе вёска ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, у складзе Обальскага войтаўства. У 1850 годзе вёска ў дзяржаўным маёнтку Обаль, 72 дзесяціны ворыва, 27 дзесяцін сенежаці. У 1863 годзе вёска ў Обальскай воласці і сельскім таварыстве, у складзе дзяржаўнага маёнтка Забароўцы. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці, у складзе Аўдзеенскага сельскага таварыства і Обальскага праваслаўнага прыхода Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Асіноўскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсавета[3]. У 1970 годзе ў саўгасе «Обаль». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 10 двароў, 85 рэвізскіх душ (1785)
- 57 рэвізскіх душ (1839)
- 6 двароў, 57 рэвізскіх душ (1841)
- 7 двароў, 62 рэвізскія душы (1850)
- 15 двароў, 76 жыхароў (1920)
- 18 двароў, 83 жыхары (1926)
- 29 жыхароў (1959)
- 16 гаспадарак, 42 жыхары (2000)
- 7 гаспадарак, 12 жыхароў (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дударо́ва
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх