Вясталкі
Выгляд
Вяста́лкі (лац.: virgo vestalis) — у Старажытным Рыме жрыцы багіні Весты, якія падтрымлівалі вечны агонь у яе храме.
Для пасвячэння ў вясталкі адбіралі дзяўчынак 6—10 гадоў, якія на працягу 30 гадоў павінны былі выконваць жрэцкія абавязкі і захоўваць зарок цнатлівасці. Вясталкі, якія парушалі зарок, жывымі закопвалі ў зямлю. Вясталкі карысталіся выключнымі пашанамі і прывілеямі. Асуджаныя злачынцы, якія выпадкова сустракалі вясталак, падлягалі вызваленню.
Гл. таксама Дом вясталак
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вясталкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вясталкі
- Вясталкі (англ.). Smith's Dictionary of Greek and Roman Antiquities.
- The Code of Patria Potestas Архівавана 3 снежня 2005. (англ.)
- House of the Vestal Virgins Архівавана 8 сакавіка 2008. (англ.)
- Спіс вядомых вялікіх вясталак Архівавана 17 студзеня 2012. (англ.)