Васіль Емяльянавіч Самуцін
Васіль Емяльянавіч Самуцін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Закурдаеў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Пакроўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 чэрвеня 1906 |
||||||
Смерць | 13 жніўня 1981 (75 гадоў) | ||||||
Партыя | УКП(б) (з 1926) | ||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Васі́ль Емялья́навіч Саму́цін (28 чэрвеня 1906 у вёсцы Ваўчыны Перавоз у Валынскай губерні — 13 жніўня 1981) — дзеяч КПЗБ, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1926 года — член УКП(б), у 1927—1928 і 1928—1929 гадах — адказны сакратар раённага камітэта камсамола Беларусі ў Бабруйскім раёне, у 1930—1931 гадах — рэдактар газеты «Чырвоная Змена».
У 1931—1933 гадах начальнік партыйнага аддзела газеты «Звязда», у 1933—1934 гадах сакратар рэдакцыі газеты «Камунар Магілёушчыны», з 1934 года — інструктар ЦК КПЗБ, потым да лютага 1935 года — сакратар акруговага камітэта КПЗБ ў Беластоку. У лютым 1935 года арыштаваны польскай паліцыяй, у верасні 1939 года вызвалены, з верасня 1939 да чэрвеня 1941 года — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Знамя Свабоды», затым мабілізаваны ў Чырвоную Армію.
З ліпеня 1941 да красавіка 1942 года — інструктар палітычнага аддзела Заходняга фронту, з чэрвеня 1942 года — рэдактар падпольнай газеты «Віцебскі рабочы», з красавіка 1943 года — рэдактар Беластоцкай падпольнай газеты «Вольная Праца», з 23 ліпеня 1943 па ліпень 1944 года — сакратар падпольнага абкама Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі ў Беластоку. У 1944—1945 годзе — зноў рэдактар газеты «Звязда», у 1945—1946 гадах — рэдактар газеты «Советская Белоруссия», з 1946 года па люты 1949 года — 2-гі сакратар, а з лютага 1949 года па ліпень 1950 — 1-ы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б.
З 18 лютага 1949 па 20 верасня 1952 года — кандыдат у члены ЦК КП(б)Б, з 1950 года — намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларускай ССР, у 1953—1956 гады — рэдактар часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах[1].
Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (15 жніўня 1944 г.)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай Вайны 1-й ступені
- Ордэн Знак Пашаны (двойчы),
а таксама польскімі і савецкімі медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самуцін Васіль Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Василий Емельянович Самутин // Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009.— 271 с. — ISBN 978-985-01-0836-4. — С. 95—96. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Валынскай губерні
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Першыя сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
- Члены КПСС
- Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
- Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Другія сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Нарадзіліся ў Валынскай вобласці