Валоба
Валоба | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145 м |
Даўжыня | 4,62 км |
Шырыня | 1,4 км |
Плошча | 3,32 км² |
Аб’ём | 0,0172 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 17,1 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 51,1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вало́ба, Волаба — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 34 кіламетры на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Азёрная на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Сіньша.
Плошча паверхні 3,32 км². Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 4,62 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 17,1 км. Аб’ём вады 17,2 млн. м³. Плошча вадазбору 51,1 км².
Катлавіна складанай формы, з мноствам заліваў, ляжыць сярод маляўнічных азёр, аб’яднаных пратокамі з ракой Дрыса. Схілы катлавіны вышынёй 9—15 метраў (на паўднёвым захадзе і поўдні 5—7 метраў), пад лесам, на захадзе разараныя. Берагі пясчаныя, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Ёсць 9 астравоў агульнай плошчай 7 га. Прыбярэжная зона да глыбіні 3—4 метры (у заходняй частцы да 5—7 метраў) пясчаная. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 30 метраў. Упадае рака Студзёніца, ручай з возера Опціна[1]. Злучана шырокай і глыбокай пратокай з возерам Сіньша.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, лешч, гусцяра, краснапёрка, акунь, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ляшковіч Л. Я. Опціна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валоба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 482. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Валоба Архівавана 7 лютага 2013.