Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага — абласная бібліятэка ў Брэсце, размешчаная па адрасе бульвар Касманаўтаў, 48.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На падставе рашэння Брэсцкага аблвыканк��ма 4 студзеня 1940 года бібліятэка адкрылася па вул. Пушкінскай, 42. Да 1941 года бібліятэка мела кніжны фонд з 35000 тамоў, колькасць чытачоў склала 3000.
У гады Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка не працавала, бібліятэчны фонд знішчаны.
Пасля вызвалення Брэста 15 верасня 1944 года бібліятэка аднавіла сваю працу з кніжным фондам 3884 асобнікаў. У студзені 1945 адкрыта для наведвальнікаў.
У сваім цяперашнім будынку бібліятэка знаходзіцца з 1969 года.
У студзені 1987 года аб’яднана з абласной дзіцячай бібліятэкай. У 1990 бібліятэчны фонд складаў 674 тыс. асобнікаў.
У 2024 годзе будынак бібліятэкі падвергся кардынальнай рэканструкцыі[1][2].
Фонд
[правіць | правіць зыходнік]Кніжны фонд бібліятэкі — 740680 адзінак (2001) кніг, часопісаў, газет, нот, карт, АВ-матэрыялаў, аўтарэфератаў дысертацый. 3 рэдкіх выданняў: «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» П. М. Шпілеўскага (1858), «Белавежская пушча» Г. П. Карцава (1903). Мае 14 аддзелаў, у т. л. беларускай краязнаўчай, сельскагаспадарчай і тэхнічнай літаратуры, мастацтва, абслугоўвання дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, абанементнае абслугоўванне. Па міжбібліятэчным абанеменце звязана з 17 бібліятэкамі краіны, падтрымлівае сувязі з бібліятэкамі Польшчы. Аказвае метадычную дапамогу больш як 2200 бібліятэкам. Выдае метадычныя, бібліяграфічныя, інфармацыйныя дапаможнікі, штомесячна складае «Хроніку культурнага жыцця вобласці», штоквартальна — бібліяграфічны паказальнік «Літаратура аб Брэсцкай вобласці».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Новый облик областной библиотеки (руск.)
- ↑ Новый храм литературы на старом месте (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брэсцкая абласная бібліятэка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.