Беларуская ДРЭС
Выгляд
Беларуская ДРЭС | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Віцебская вобласць Арэхаўск |
Статус | дзеючая |
Характарыстыкі абсталявання | |
Асноўнае паліва | прыродны газ |
На карце |
Беларуская ДРЭС, Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС) — электрастанцыя, пабудаваная паводле плана ГОЭЛРО ў 1927-30 гадах каля вёскі Арэхі (цяпер г.п.Арэхаўск) Аршанскага раёна Віцебскай вобласці як Асінаўская ДРЭС. Працавала на торфе, які здабываўся на Асінаўскім балоце. З 1931 года — БелДРЭС. Праектнай магутнасці ў 32 тыс. кВт дасягнула з пускам 2-й чаргі ў 1939 годзе. У Вялікую Айчынную вайну разбурана. Адноўлена ў 1946 годзе, даваеннай магутнасці (34,5 кВт) дасягнула ў 1951 годзе. З 1986 года працуе на мазуце. У 1999 годзе электрастанцыя была пераведзена на выкарыстанне прыроднага газу. У 2010-х мантуюцца катлы для спальвання драўняных адходаў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).