Перайсці да зместу

Аршанская ЦЭЦ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аршанская ЦЭЦ
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне  Віцебская вобласць Орша
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1961
На карце
Аршанская ЦЭЦ (Беларусь)
Аршанская ЦЭЦ
Аршанская ЦЭЦ

Аршанская ЦЭЦ — цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў г. Орша Віцебскай вобласці. Філіял «Віцебскэнерга».

Уведзена ў дзеянне ў 1961 годзе. У 1998 уведзена ў эксплуатацыю першая ў краіне парагазавая ўстаноўка, якая ўключае 2 газавыя турбіны па 24 МВт, 2 катлы-ўтылізатары, паравую турбіну магутнасцю 12 МВт. У структуры прадпрыемства 5 цэхаў асноўнай вытворчасці: катлатурбінны, электрычны, хімічны, цеплавой аўтаматыкі і вымярэнняў, па падрыхтоўцы торфабрыкету «Усвіж-Бук»; кацельні «Орша Усходняя» і «Барань» і інш. Комплекс парагазавай устаноўкі і выкарыстаныя тэхналогіі не маюць аналагаў у энергетыцы рэспублікі. Станам на 2009 год усталяваная электрычная магутнасць складае 72,96 МВт, цеплавая — 455 Гкал/г. У 2009 выпрацавана 0,257 млрд. кВт-г электрычнай і 549,357 тыс. Гкал цеплавой энергіі.

У снежні 2013 года ўведзена ў эксплуатацыю міні-ЦЭЦ «Барань» на МВТ, усталяванай магутнасцю 3,25 МВт. У 2016 годзе заменены зношаны турбаагрэгат ст. № 1 магутнасцю 6 МВт на новы магутнасцю 12,825 МВт[1].

Зноскі

  • Оршанская ТЭЦ // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.). — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1.