Перайсці да зместу

Баянская царква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Баянская царква
балг.: Боянска църква
42°38′39″ пн. ш. 23°15′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Сяло Баян
Канфесія Праваслаўная Царква
Епархія Sofia Eparchy[d]
Дата заснавання X стагоддзе
Сайт boyanachurch.info
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Boyana Church
Спасылка № 42 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 1979  (3-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баянская царква (балг.: Боянска църква) — сярэдневяковая царква ў Балгарыі. Размешчана ў 8 км ад Сафіі, у сяле Баяна ля падножжа гор Віташа. У 1979 годзе ўключана ў пералік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У X стагоддзі ў сяле Баяна была пабудавана першая невялікая царква, прысвечаная Мікалаю Цудатворцу і Святому Панцеляймону. У пачатку XIII стагоддзя па загадзе севастакратара Калаяна да гэтай царквы была прыбудавана новая двухпавярховая царква, упрыгожаная фрэскамі, які былі скончаны ў 1259 годзе. На адной з фрэсак захаваўся кцітарскі надпіс:

«

+взъдвиже сѧ ѽ земѧ и създа сѧ прѣчисты хра
мъ ст҃аго иерарха х҃ва николы ст҃аго и великѡ
славнагѡ мѫченика хв҃а пантелеимѡна тече
ниемъ и трѹдомъ и любовиаѧ многоаѫ калѡ
ѣнѣ севастократора братѹчѧди цр҃ва внѹкъ ст҃а
стефана кралѣ србьскаго написа же сѧ при цр҃
вство блгарское при благовѣрнем и бг҃очь
стивѣмъ и хр҃столюбивѣмъ цр҃и костан
динѣ асѣна едикто з҃ в лѣто
.ѕ҃.ѱ.ѯ҃з҃

»

Па імені фундатара царква атрымала назву «Калаянава». У пачатку XIX стагоддзя ансамбль царквы быў завершаны трэцяй пабудовай. У наш час царква мае тры прыдзелы, якія ўзніклі з пералічаных прыбудоў.

Царква складаецца з пабудоў розных эпох. Усходняя частка ўяўляе сабой аднакупальную царква XI стагоддзя, якая мае ў плане форму роўнаканцовага крыжа з паўкруглай апсідай. Цэнтральная частка, т.зв. «Калаянава царква», — двухпавярховая пабудова XIII стагоддзя, першы паверх якой займае капліца і пахавальня балгарскіх баяраў, а другі паверх — непасрэдна царква. Фасад царквы дэкараваны керамічнай кафляй. Заходняя частка ўяўляе сабой прытвор, пабудаваны ў XIX стагоддзі і пазбаўлены якіх-небудзь упрыгожванняў. Усе пабудовы выкананы з цэглы.

Кцітарскі партрэт Калаяна і Дзясіславы

З фрэскавага жывапісу ў цэрквы захаваліся:

  • фрэскі XI—XII стагоддзяў (захаваліся ў фрагментах пад жывапісам XIII стагоддзя ва ўсходняй частцы царквы: паўночная сцяна, ніз апсіды);
  • фрэскі працы майстра Васіля[1], сярэдзіны XIII стагоддзя (цыкл фрэсак скончаны ў 1259 годзе);
  • фрэскі XIV—XVI стагоддзяў
  • жывапіс 1882 года.

Сцены царквы ўпрыгожваюць 240 асобных фігур і 89 кампазіцый (новазапаветныя сюжэты, эпізоды з жыція свяціцеля Мікалая). Фрэскавы цыкл царквы з'яўляецца адным з самых каштоўных збораў балгарскага сярэдневяковага сценапісу.

Жывапіс Баяны адносіцца да перыяду захопу Візантыйскай імперыі (арыенцір і крыніца мастацкай тэхнікі праваслаўнага свету) крыжакамі, што прывяло да росту значэння мясцовых мастацкіх школ. Пры ўсёй блізкасці да візантыйскага мастацкага кораня, роспісы Баяны адрозніваюць некаторая плоскаснасць, контурнасць, жорсткасць рысунка і пры гэтым — амаль вострая партрэтнасць твараў, ускладненасць шматлікімі адценнямі эмоцый — сур'ёзнасці, душэўнасці, мяккасці. Сярод гістарычных партрэтаў у царкве — выявы севастакратара Калаяна і яго жонкі Дзясіславы, цара Канстанціна Ціха і царыцы Ірыны (на паўночнай сцяне царквы). 18 сцэн у нартэксе малююць сюжэты з жыцця святога Мікалая Мірлікійскага.

Зноскі