Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч
Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Сяргей Міхайлавіч Пілішчык[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Іванавіч Барташ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1968[1] |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч (нар. 1968, в. Сухопаль, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008)[3].
Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе ў саўгасе «Ружанскі» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, куды быў прыняты на працу ў якасці начальніка мехатрада. У 2000 годзе ўзначаліў кіраванне калгасам імя Ленінскага камсамола, а праз два гады быў прызначаны дырэктарам ААТ «Жураўлінае» — аднаго з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці па вырошчванні збожжавых культур, рапсу і прадукцыі садаводства, вытворчасці свініны, малака, мяса буйной рагатай жывёлы[3].
З 2007 па 2011 год — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Мачулішчы“» Мінскага раёна, у 2011 годзе прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу «Агракамбінат „Мачулішчы“»", у склад якога ўваходзілі 23 прадпрыемствы[3].
У 2012 годзе Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч быў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржынскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, потым займаў розныя пасады ў Пружанскім райвыканкаме.
З 5 сакавіка 2016[3] да 29 ліпеня 2019 года А. К. Ліневіч узначальваў Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.
29 ліпеня 2019 года вызвалены ад пасады старшыні Капыльскага райвыканкама і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачага[4]. Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што спыніў свой выбар на кандыдатуры Анатоля Ліневіча, таму што ён працяглы час працаваў у сельскай гаспадарцы і добра ведае гэтую сферу. 28 лютага 2023 года быў вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта[5] і ўзгоднены на месца першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама[6].
27 чэрвеня 2024 года прызначаны міністэрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[7].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём прападобнага Серафіма Сароўскага РПЦ (2016)[8], медалём праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай I ступені Слуцкай епархіі БПЦ (2018)[9], юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі » (2019)[10].
Зноскі
- ↑ а б http://vitebsk-region.gov.by/ru/news-ru/view/pomoschnikom-prezidenta-inspektorom-po-vitebskoj-oblasti-naznachen-anatolij-linevich-18228-2019/ Праверана 26 жніўня 2019.
- ↑ а б в http://vitebsk-region.gov.by/ru/news-ru/view/pomoschnikom-prezidenta-inspektorom-po-vitebskoj-oblasti-naznachen-anatolij-linevich-18228-2019/
- ↑ а б в г Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 3 марта принял ряд кадровых решений // Капыльская раённая газета «Слава працы», 11 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2019 г. № 281 «Об А. К. Линевиче» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 февраля 2023 г. № 57 «Об А. К. Линевиче» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. (руск.)
- ↑ Анатолий Линевич согласован на должность первого заместителя председателя Витебского облисполкома // Сайт Президента Республики Беларусь. (руск.)
- ↑ Ліневіч узначаліць Мінсельгасхарч Беларусі
- ↑ Сергей Лазовский. Торжество под золотым куполом(недаступная спасылка) // Слава працы № 83/2016 ад 29 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ Председатель Копыльского райисполкома награждён медалю праведной Софии, княгини Слуцкой Архівавана 23 верасня 2019. // Слуцкая епархия, 25 лістапада 2018. (руск.)
- ↑ Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич удостоен юбилейной профсоюзной медали // Капыльская раённая газета «Слава працы», 10 ліпеня 2019. (руск.)
- Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Выпускнікі БДАТУ
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці
- Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
- Дырэктары саўгасаў
- Старшыні калгасаў