Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны
Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1987 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Танкавыя войскі |
Гады службы | 1931—1974 |
Званне |
|
Часць | 2-гі гвардзейскі танкавы корпус, 31-я армія, 3-ці Беларускі фронт |
Пасада | камандзір корпуса |
Бітвы/войны | Другая сусветная вайна/Вялікая Айчынная вайна: Абарона Кіева, 1941, Сталінградская бітва, Курская бітва, Смаленская наступальная аперацыя, Віцебская аперацыя, Беларуская аперацыя, Гумбінен-Гольдапская аперацыя, Інстэрбургска-Кёнігсбергская наступальная аперацыя |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны — камандзір 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса 31-й арміі 3-га Беларускага фронту, гвардыі генерал-палкоўнік танкавых войскаў[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд да Вялікай Айчыннай вайны
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 кастрычніка 1908 года ў горадзе Жытоміры (цяпер абласны цэнтр Жытомірскай вобласці Украіны) у сям'і рабочага. Украінец. Член ВКП(б)/КПСС з 1928 года. Пасля заканчэння рабфака працаваў на прадпрыемствах горада Жытоміра.
У Чырвонай Арміі з 1931 года. У 1932 годзе скончыў Саратаўскае бранятанкавае вучылішча, а ў 1940 годзе — Ваенную акадэмію механізавання і матарызацыі РСЧА[1].
Вялікая Айчынная вайна
[правіць | правіць зыходнік]З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. С. Бурдзейны на фронце. Быў камандзірам танкавага палка, начальнікам штаба танкавай брыгады, з красавіка па 26 снежня 1942 года — начальнікам штаба 24-га танкавага корпуса.
26 снежня 1942 года за баявыя заслугі 24-ы танкавы корпус быў ператвораны ў 2-гі гвардзейскі танкавы корпус, а палкоўнік Бурдзейны А. С. стаў яго камандзірам.
Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 27 студзеня 1943 года 2-гі гвардзейскі танкавы корпус ганараваны ганаровага наймення «Тацынскі».
Удзельнічаў у баях за Кіеў, Харкаў, Сталінград, на Курскай дузе, у Смаленскай наступальнай аперацыі, у Віцебскай аперацыі.
31 жніўня 1943 года палкоўніку Бурдзейнаму А. С. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр танкавых войскаў».
Камандзір 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса (31-я армія, 3-ці Беларускі фронт) гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Бурдзейны А. С. праявіў свой палкаводчы талент у Беларускай аперацыі, падчас якой 4-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір — гвардыі палкоўнік Лосік А. А.), якая ўваходзіла ў склад даручанага яму танкавага корпуса, а 5 гадзіне раніцы 3 ліпеня 1944 года першай[1] уварвалася ў сталіцу Беларусі — Мінск па цэнтральнай магістралі, а менш чым праз гадзіну ў горад увайшлі і астатнія брыгады, якія ўваходзілі ў склад корпуса: 25-я гвардзейская танкавая брыгада — з боку Лагойскай шашы, 26-я гвардзейская танкавая — праз Сляпянку. За 4-й гвардзейскай танкавай брыгадай рушыла ўслед 4-я гвардзейская мотастралковая. А затым, услед за танкістамі генерала Бурдзейнага, у Беларускую сталіцу ўвайшлі перадавыя часткі 31-й і 11-й гвардзейскай армій.
У кастрычніку 1944 года 2-гі гвардзейскі Тацынскі танкавы корпус удзельнічаў у Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі.
2 лістапада 1944 года генерал-маёру танкавых войскаў Бурдзейнаму А. С. прысвоена воінскае званне «генерал-лейтэнант танкавых войскаў».
У студзені 1945 года танкісты танкавага корпуса генерала А. С. Бурдзейнага ўдзельнічалі ў Інстэрбургска-Кёнігсбергскай наступальнай аперацыі войскаў 3-га Беларускага фронту.
Перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны
[правіць | правіць зыходнік]У 1949 годзе А. С. Бурдзейны скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Камандаваў аб'яднаннем, быў 1-м намеснікам камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі, начальнікам Аўтатрактарнага кіраўніцтва Міністэрства абароны СССР[1].
3 ліпеня 1961 года, у дзень 17-й гадавіны вызвалення горада Мінска, ля падножжа помніка Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску ганаровы грамадзянін горада Мінска А. С. Бурдзейны запаліў вечны агонь.
З 1974 года генерал-палкоўнік Бурдзейны А. С. — у адстаўцы. Абіраўся членам ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Жыў у Маскве. Сканаў 21 красавіка 1987 года. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.
Узнагароды і ганаровыя званні
[правіць | правіць зыходнік]За ўмелае камандаванне танкавым корпусам у Беларускай аперацыі, узорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым гераічнасць і мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года гвардыі генерал-лейтэнанту Бурдзейнаму Аляксею Сямёнавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5026).
Узнагароджаны дзвюма ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, дзвюма ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнамі Кутузава 2-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, дзвюма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, замежнымі ордэнамі.
Герой Савецкага Саюза Бурдзейны А. С. — ганаровы салдат вайсковай часці і ганаровы грамадзянін горада-героя Мінска[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галицкий К. Н. Годы суровых испытаний. 1941—1944 (записки командарма) — М.: Наука, 1973
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Жытоміры
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Ганаровыя грамадзяне Мінска
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 3-га склікання
- Дэлегаты XIX з’езда КПСС