Перайсці да зместу

Аляксандр Казімір Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Казімір Сапега
польск.: Aleksander Kazimierz Sapieha
Аляксандр Казімір Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандр Казімір Сапега. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
рэферэндар вялікі духоўны літоўскі
1657 — сакавік 1659
Папярэднік Ежы Станіслаў Валовіч[d]
Пераемнік Ежы Невяроўскі[d]
біскуп жамойцкі
з 12 студзеня 1660
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
Папярэднік Пётр Парчэўскі
Пераемнік Казімір Пац
біскуп віленскі
з 18 ліпеня 1667
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Юрый Белазор
Пераемнік Мікалай Стэфан Пац
тытулярны біскуп метонскі[d]
з 2 жніўня 1655
Дыяцэзія Methone titular see[d]
дапаможны біскуп
з 2 жніўня 1655
Дыяцэзія Віленскае біскупства

Нараджэнне 13 мая 1624(1624-05-13)[1][2]
Смерць 22 мая 1671(1671-05-22)[1][2] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Фрыдэрык Сапега[d][2]
Маці Ева з Скашэўскіх
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Казімі́р Сапе́га (13 мая 1624, Мацееў на Валыні — 22 мая 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (ад 1547), канонік віленскі (ад 1649) і варшаўскі (ад 1651), біскуп-суфраган віленскі (ад 1655), рэферэндар духоўны вялікі літоўскі (16571659), біскуп жамойцкі (16591667) і віленскі (ад 1668)[4].

А. К. Сапега. Кодань, 1709

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Фрыдэрыка і Евы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казіміра і Крыштафа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіуме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягваў навучанне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балонні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.

14 мая 1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж года атрымаў капланскія пасвячэнні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд.

Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў салдацкі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад ваенна-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу і Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасля смерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.

12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёння. Пахавалі біскупа ў касцёле Святога Станіслава ў Вільні[5].

Зноскі

  1. а б Aleksander Kazimierz Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 15 кастрычніка 2020.
  4. ЭнцВКЛ 2005.
  5. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 191.