Рэферэндар вялікі літоўскі
Рэферэндары вялікія літоўскія (лац.: referendarius - "той хто дае справаздачу", "рэфэры") — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
Штодзённа ў каралеўскім палацы, ад раніцы пасля імшы і да абеду, а пасля абеду да вячэры выслухоўвалі скаргі прыватных асоб і паведамлялі іх змест (перакладалі) канцлеру (а той даводзіў іх да караля і вялікага князя), паведамлялі пастановы манарха на пададзеныя просьбы і скаргі. Паводле функцыі павінны былі несупынна знаходзіцца пры каралі, даваць яму парады як быць "справядлівым".
У Польшчы ўрады свецкага і духоўнага рэферэндара ўведзены ў 1507 годзе. У Вялікім Княстве Літоўскім духоўны і свецкі рэферэндары вядомы адпаведна з 1539 і 1575 гадоў. У 1633 годзе духоўны рэфэрэндар атрымаў права ўдзельнічаць ў паседжаннях Сената з правам дарадчага голасу. У 1635 годзе ўраўнаваны ў правах з каронным духоўным рэферэндарам, засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія і курляндскія справы.
У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыццяўляўся духоўным рэферэндарам аднаасобна) як найвышэйшы даменіяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялян каралеўскіх уладанняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Найвышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй для рэферэндарскага суда быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд.
У 1540—1570-я гады ўрад рэферэндара існаваў і ў Падляшскім ваяводстве.
Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (духоўных)
[правіць | правіць зыходнік]Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (свецкіх)
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.