Айрагола
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Арогала (літ.: Ariogala, беларуская назва — Айраго́ла[3], часам Эйраго́ла[4][заўв 1]) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Расяйнейскага раёна Каўнаскага павета, за 31 км ад Расяйнея і за 46 км ад Кедайнея. Праз Арогалу цячэ рака Дубіса, прыток Нёмана. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1253 годзе, калі тут з’явіўся драўляны добра ўмацаваны замак. Тут жыў літоўскі князь Будзівід і нарадзіўся яго сын Віцень. Некаторы час тут жыў і Гедзімін. Некалькі разоў замак атакавалі крыжакі, але ўзяць яго змаглі толькі ў 1382 годзе.
Айрагола (ст.-бел. Ойрагола, Ойракгола)[3] была сталіцай аднаго з паветаў Жамойцкага староства, належала да каронных земляў вялікіх князёў Літоўскіх. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1792 годзе надаў гораду Магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі.
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Тэлефонныя коды гарадоў (раёнаў) Літвы
- ↑ а б Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 208. — 390 с.
- ↑ site:knihi.com Эйрагола — Пошук Google (knihi.com) . www.google.com. Праверана 20 снежня 2024.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ejragoła // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 318.
- Ejragoła // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 469.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Айрагола