Аграэкалагічны факультэт БДСГА
Аграэкалагічны факультэт | |
---|---|
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія | |
Дэкан | Андрэй Васільевіч Какшынцаў |
Аграэкалагічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт існуе ў акадэміі больш за 20 гадоў.
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт вядзе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях: «аграхімія і глебазнаўства», «ахова раслін і кар��нцін», «плодаагародніцтва», «экалогія сельскай гаспадаркі» (у тым ліку і завочна).
Выпускнікі факультэта размяркоўваюцца ў гаспадаркі краіны, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, навукова-даследчыя інстытуты, праектна-пошукавыя станцыі, мытныя пункты па каранціне раслін, цяплічныя камбінаты, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, радыялагічныя і экалагічныя лабараторыі.
На факультэтах біялагічнага профілю вядзецца паглыбленая падрыхтоўка спецыялістаў (магістратура) з прысваеннем кваліфікацыі «магістр сельскагаспадарчых навук».
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]На факультэце маюцца 6 кафедраў, на якіх працуюць 6 дактароў навук, прафесараў, каля 40 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Больш за 90 % выкладчыкаў маюць вучоныя ступені.
Кафедры аснашчаныя сучасным навуковым абсталяваннем, на ўсіх кафедрах маюцца камп’ютарныя класы. Маюцца глебавы музей і геалагічны кабінет, доследныя палі, зімовыя і плёнкавыя цяпліцы, біятэхналагічны цэнтр, вучэбна-доследнае поле «рытаўскі агарод», вучэбна-доследны сад і пладовы гадавальнік.
Больш за сто гадоў функцыянуе вучэбна-доследнае поле «рытаўскі агарод» кафедры плодаагародніцтва, на якім вырошчваюцца і размножваюцца не толькі традыцыйныя культуры, характэрныя для нашай краіны, але і ўнікальныя і рэдкія расліны, у тым ліку востра-духмяныя. Пладовы сад і гадавальнік кафедры налічваюць больш за сто відаў і гатункаў пладовых, ягадных і дэкаратыўных раслін. Жывой лабараторыяй з’яўляецца і батанічны сад, створаны ў 1848 годзе. Дадзены ландшафтны аб’ект змяшчае больш за 1000 відаў і разнавіднасцяў раслін[1].