Галоўны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Выгляд
Галоўны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі — будынак у г. Горкі, размешчаны па адрасе вул. Мічурына, 5. Пабудаваны ў 1965 г. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак прамавугольны ў плане. Уключае 2 пяціпавярховыя і трохпавярховы аб’ёмы. Вырашаны ў лаканічных архітэктурных формах без дэкаратыўнага афармлення. Галоўны фасад рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны казырком. У пяціпавярховых аб’ёмах размешчаны адміністрацыйныя памяшканні, аўдыторыі, кабінеты, лабараторыі, у трохпавярховым — актавая зала на 1000 месцаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх