Аблога Смаленска (1514)
Аблога Смаленска (1514) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў | |||
| |||
Дата | 15 ліпеня — 1 жніўня 1514 | ||
Месца | Смаленск | ||
Вынік | Захоп Смаленска маскоўскім войскам | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Абло́га Смале́нска адбывалася ў 1514 годзе ў ходзе шостай літоўска-маскоўскай вайны (1512—1522). Маскоўскае войска пад камандаваннем вялікага князя Васіля III захапіла горада 1 жніўня.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля выбуху вайны ў лістападзе 1512 маскоўскія войскі ўжо двойчы беспаспяхова атакавалі Смаленск, важную крэпасць і гандлёвы цэнтр. Першая аблога доўжылася шэсць тыдняў у студзені-лютым 1513, але была адбіта вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім. Наступная аблога доўжылася чатыры тыдні ў жніўні-верасні таго ж года.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 1514 маскоўскі князь Васіль III узначаліў сваё войска ў трэцім паходзе на Смаленск. Гэтым разам маскоўскае войска мелі значную колькасць асаднай зброі, атрыманай ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. 15 ліпеня амаль 42-тысячнае войска[1] дасягнула Смаленска, узяла яго ў аблогу і пачало падрыхтоўку да штурму: вакол крэпасці ўзвялі частакол, насупраць брамы былі пастаўлены рагаткі дзеля запабягання ад вылазак гарнізона. Праз два тыдні, 29 ліпеня, пачаўся несупынны артылерыйскі абстрэл. Колькасць гармат у маскоўскім войску ацэньваецца ад 140 да 300 адзінак.
У адсутнасць дапамогі ваявода смаленскі Юрый Салагуб здаў крэпасць 31 ліпеня 1514, і наступным днём Васіль III увайшоў у горада. Смаленскі праваслаўны епіскап Варсанофій адправіў малебен, у часе якога мяшчане прысягнулі на вернасць маскоўскаму валадару. Юрый Салагуб адмовіўся прыняць прысягу і быў адпушчаны на радзіму, дзе быў пакараны смерцю за здачу крэпасці.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля перамогі пад Оршай у верасні 1514 Канстанцін Астрожскі не здолеў адваяваць Смаленск, і па выніках перамір'я 1522 года ён застаўся пад уладай Маскоўскага княства на наступнае стагоддзе — да вяртання падчас вайны 1605—1618. У гонар перамогі маскоўскі князь Васіль III зафундаваў узвядзенне ў Маскоўскім Крамлі Новадзявочага манастыру.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 400 сражений Руси. Великие битвы русского народа / Николай Бодрихин. — М.: Яуза: Эксмо, 2009. — 432 с. — ISBN 978-5-699-33180-2.
- Михайлова И.Б. К вопросу о «Смоленском взятии» 1514 г. // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana: Петербургские славянские и балканские исследования. — 2011. — № 2 (10). — С. 41—54.