Аблога Полацка (1518)
Аблога Полацка (1518) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў | |||
| |||
Дата | 1518 | ||
Месца | Полацк | ||
Вынік | перамога Вялікага Княства Літоўскага | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Абло́га По́лацка адбывалася ў 1518 годзе ў ходзе шостай літоўска-маскоўскай вайны (1512—1522). Літоўкая армія адстаяла горад.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]У 1518 годзе маскоўскія ўлады вылучылі значныя сродкі для паходу на Полацк. Да горада было накіравана 150-тысячнае наўгародскае войска Васіля Шуйскага і пскоўскае Івана Шуйскага. Войска было ўзмоцненай цяжкай артылерыяй.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Маскалі ўсталявалі абложныя вежы і абстралялі гарадскія муры снарадамі. Аднак неўзабаве ў іх скончылася харчаванне, і ім давялося перайсці праз Дзвіну[2]. Тым часам да Полацка падышло войска полацкага ваяводы Альберта Гаштольда і польскіх наймітаў Яна Баратынскага[3]. 29 ліпеня аб'яднаныя войскі разбілі маскалёў, якія займаліся пошукам харчавання. Маскоўцы, атрымаўшы значныя страты, былі вымушаны адступіць.
Паводле легенды, запісанай Бернардам Вапоўскім[1] і Марцінам Бельскім[4], літоўскае восйка не магло знайсці месца, дзе перайсці Дзвіну. Раптам ім з'явіўся хлопец на прыгожым кані, які сам перайшоў раку і знік на іншым беразе[1]. Жаўнеры пазналі ў ім памерлага княжыча Казіміра, старэйшага брата вялікага князя Жыгімонта Старога.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Ridas Jasiulionis. Atminties kaleidoskopas: kovo 4 diena (літ.). Bernardinai.lt (28 жніўня 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ Sergeĭ Mikhaĭlovich Solov’ev. History of Russia: The Age of Vasily III. — Academic International Press, 1976. — Т. 9. — С. 78. — ISBN 0875690661.
- ↑ Edvardas Gudavičius. Lietuvos istorija. Nuo seniausių laikų iki 1569 metų. — Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1999. — С. 520. — ISBN 9986-39-112-1.
- ↑ Mintautas Čiurinskas. Karas ir kultūra Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje: 1514 metai // Senoji Lietuvos literatūra. — 2001. — В. 31. — С. 153. — ISSN 1822-3656.