Перайсці да зместу

Č

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літара лацінкі Čč
Лацінскі алфавіт
A B C D E F G
H I J K L M N
O P Q R S T U
V W X Y Z
Дадатковыя
і варыянтныя знакі
À Á Â Ã Ä Å Æ
Ā Ă Ą Ç Ć Ĉ Ċ
Č Ð,ð Ď,ď Đ,đ È É Ê
Ë Ē Ė Ę Ě Ə Ĝ
Ğ Ġ Ģ Ƣ Ĥ Ħ Ì
Í Î Ï Ī Į İ,i I,ı
IJ Ĵ Ķ Ĺ Ļ Ľ Ł
Ñ Ń Ņ Ň Ò Ó Ô
Õ Ö Ø Ő Œ Ơ Ŕ
Ř ß ſ Ś Ŝ Ş Š
Þ Ţ Ť Ù Ú Û Ü
Ū Ŭ Ů Ű Ų Ư Ŵ
Ý Ŷ Ÿ Ź Ż Ž Ƶ

Č, č — літара лацінскага алфавіта, утвораная ад літары C з дапамогай дыякрытычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналагічны кірылічнаму Ч. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моў (чэшскай, славацкай, горна- і ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, баснійскай, лацінскіх варыянтаў беларускае, сербскае і македонскае моў), балцкіх (літоўскай і латышскай), саамскіх моў; таксама ўжываецца пры транслітарацыі кірылічных тэкстаў з беларускай, рускай і украінскай моў. У гэтых алфавітах з'яўляецца чацвёртай літарай.

Створаная Янам Гусам для чэшскай мовы замест ранейшага спалучэння літар Cz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкай мовы, адкуль яна з часам была запазычана ў славенскую, баснійскую, сербскую і македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе ў беларускі лацінскі алфавіт.