Дунай (Буда-Кашалёўскі раён)
Пасёлак
Дунай
|
Дуна́й[1] (трансліт.: Dunaj, руск.: Дунай) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай ��танцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомы з канца XIX стагоддзя як паселішча ў Целяшоўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерн��. У 1870 годзе памешчык меў тут 1000 дзесяцін зямлі. Па перапісу 1897 года фальварк Дунай (ён жа Бубнаўка).
У 1926 годзе знаходзіўся паштовы пункт. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 15 двароў. На франтах загінулі 12 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 19 двароў, 26 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 5 двароў, 30 жыхароў (паводле перапісу).
- 1926 год — 15 двароў, 58 жыхароў.
- 1940 год — 39 двароў, 139 жыхароў.
- 1959 год — 103 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 19 двароў, 26 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ны Дуна́й, Буслы́, мн.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх