Перайсці да зместу

Мікалай Ягоравіч Матукоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Ягоравіч Матукоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 верасня 1929(1929-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 2001(2001-09-28) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, журналіст, сцэнарыст
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Мікалай Ягоравіч Матуко́ўскі[1] (12 верасня 1929, в. Калюціна, Расонскі раён, Віцебская вобласць — 28 верасня 2001) — беларускі драматург. Заслужаны работнік культуры БССР (1977)[1].

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Тродавіцкую сярэднюю школу (1950), працаваў загадчыкам аддзела кадраў і аргработы Расонскага райкама камсамола, літсупрацоўнікам раённай газеты «Сацыялістычная праца». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверстітэта (1956). У 1952—1960 гадах — літработнік, потым загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1960—1964 гадах — галоўны рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, у 1964—1966 гадах — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. З 1966 года — уласны карэспандэнт, у 1970—1993 гадах — загадчык Беларускага аддзялення рэдакцыі газеты «Известия». У 1993—1995 гадах — працаваў у газеце «Рэспубліка». У 1995—1998 гадах — кіраўнік літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Літаратурную працу пачаў у 1952 года. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар п’ес «Мужчына, будзь мужчынам!» (пастаўлена ў 1966), «Тры дні і тры ночы» (пастаўлена ў 1967), «Амністыя» (1971, пастаўлена ў 1970, асобнае выданне ў 1972, аднайменны кінафільм у 1982), «Апошняя інстанцыя» (1976, пастаўлена ў 1974), «Наследны прынц» (1976, пад назвай «Наследнік» пастаўлена ў 1976), «Мошенник поневоле» (паводле рамана М. Ларні «Чацвёрты пазванок», пастаўлена ў 1978), «Паядынак» (1985, пастаўлена ў 1985), «Мудрамер» (апублікавана і пастаўлена ў 1987). Аўтар зборнікаў «П’есы» (1979) і «Мудрамер» (1989). Напісаў сцэнарый мастацкага кінафільма «Сын старшыні» (пастаўлены ў 1976), тэлефільмаў «Траянскі конь» (пастаўлены ў 1980), «Мудрамер» (пастаўлены ў 1989), а таксама некалькіх сцэнарыяў дакументальных тэле- і кінафільмаў. Выдаў дакументальную аповесць пра Мінскае падполле 1941—1944 гадоў «Мінск» (1982), кнігу публіцыстыкі, эсэ «Чужая беда» (1987).

Зноскі