Георгій Іванавіч Літвінюк
Георгій Іванавіч Літвінюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг |
Месца працы | |
Альма-матар |
Георгій Іванавіч Літвінюк (нар. 28 жніўня 1961; в. Дзедаўка, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі геолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1968) паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў практыку пад кіраўніцтвам акадэміка Г. Гарэцкага ў аддзеле палеагеаграфіі антрапагену Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР; па заканчэнні вучобы працаваў тут у якасці старшага лабаранта-палеакарполага, прайшоў курс аспірантуры і ў 1988 абараніў у Інстытуце геалогіі АН Эстонскай ССР (Талін) дысертацыю «Неаплейстацэнавыя флоры Беларусі і сумежных абласцей», атрымаў ступень кандыдата геолага-мінералагічных навук па спецыяльнасці палеанталогія і стратыграфія. Даследаваў галацэнавыя, муравінскія, паазерскія і раннедняпроўскія інтэрстадыяльныя насенныя флоры, вывучаў флоры ўсіх міжледавікоўяў плейстацэну Беларусі, памежныя пліяцэн-плейстацэнавыя флоры ў агаленнях і міяцэнавыя з пошукавых на буры вугаль свідравін.
3 1998 працуе як выкладчык у БДПУ імя М. Танка, вядзе курс геалогіі (агульная і гістарычная). 3 2001 дацэнт, з 2009 — загадчык кафедры фізічнай геаграфіі.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Литвинюк Г.И. История развития растительности в неоплейстоцене на территории Белоруссии // Палеогеграфия кайнозоя Белоруссии. Мн., 1989. С. 140-151.
- Литвинюк Г.И. Новые данные о флоре брестского надгоризонта юго-запада Беларуси // Стратиграфия и палеонтология геологических формаций Беларуси. Мн., 2003. С. 168-170.
- Литвинюк Г.И., Якубовская Т.В. Отложения корчевского межледниковья и стратиграфия четвертичной толщи Новогрудской возвышенности в бассейне реки Невды // Літасфера, №1 (32), 2010. С. 31-42.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Іванавіч Літвінюк (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. №2(35). 2011.