Перайсці да зместу

Аблога Смаленска (1514)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблога Смаленска (1514)
Асноўны канфлікт: Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў
Гравюра «Аблога Смаленска»
Гравюра «Аблога Смаленска»
Дата 15 ліпеня1 жніўня 1514
Месца Смаленск
Вынік Захоп Смаленска маскоўскім войскам
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае Вялікае княства Маскоўскае
Камандуючыя
Юрый Салагуб Васіль III
Міхаіл Львовіч Глінскі
Сілы бакоў
невядома амаль 42 тыс.[1]; 140—300 гармат

Абло́га Смале́нска адбывалася ў 1514 годзе ў ходзе шостай літоўска-маскоўскай вайны (1512—1522). Маскоўскае войска пад камандаваннем вялікага князя Васіля III захапіла горада 1 жніўня.

Пасля выбуху вайны ў лістападзе 1512 маскоўскія войскі ўжо двойчы беспаспяхова атакавалі Смаленск, важную крэпасць і гандлёвы цэнтр. Першая аблога доўжылася шэсць тыдняў у студзені-лютым 1513, але была адбіта вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім. Наступная аблога доўжылася чатыры тыдні ў жніўні-верасні таго ж года.

Расійская абложная гармата XVI стагоддзя

У чэрвені 1514 маскоўскі князь Васіль III узначаліў сваё войска ў трэцім паходзе на Смаленск. Гэтым разам маскоўскае войска мелі значную колькасць асаднай зброі, атрыманай ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. 15 ліпеня амаль 42-тысячнае войска[1] дасягнула Смаленска, узяла яго ў аблогу і пачало падрыхтоўку да штурму: вакол крэпасці ўзвялі частакол, насупраць брамы былі пастаўлены рагаткі дзеля запабягання ад вылазак гарнізона. Праз два тыдні, 29 ліпеня, пачаўся несупынны артылерыйскі абстрэл. Колькасць гармат у маскоўскім войску ацэньваецца ад 140 да 300 ад��інак.

У адсутнасць дапамогі ваявода смаленскі Юрый Салагуб здаў крэпасць 31 ліпеня 1514, і наступным днём Васіль III увайшоў у горада. Смаленскі праваслаўны епіскап Варсанофій адправіў малебен, у часе якога мяшчане прысягнулі на вернасць маскоўскаму валадару. Юрый Салагуб адмовіўся прыняць прысягу і быў адпушчаны на радзіму, дзе быў пакараны смерцю за здачу крэпасці.

Пасля перамогі пад Оршай у верасні 1514 Канстанцін Астрожскі не здолеў адваяваць Смаленск, і па выніках перамір'я 1522 года ён застаўся пад уладай Маскоўскага княства на наступнае стагоддзе — да вяртання падчас вайны 1605—1618. У гонар перамогі маскоўскі князь Васіль III зафундаваў узвядзенне ў Маскоўскім Крамлі Новадзявочага манастыру.

Зноскі

  1. а б Кром М.М. О численности русского войска в первой половине XVI в. // Российское государство в XIV – XVII вв.: Сборник статей, посвященный 75-летию со дня рождения Ю.Г. Алексеева (руск.). — СПб., 2002. — С. 77.
  • 400 сражений Руси. Великие битвы русского народа / Николай Бодрихин. — М.: Яуза: Эксмо, 2009. — 432 с. — ISBN 978-5-699-33180-2.
  • Михайлова И.Б. К вопросу о «Смоленском взятии» 1514 г. // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana: Петербургские славянские и балканские исследования. — 2011. — № 2 (10). — С. 41—54.

54°47′ пн. ш. 32°04′ у. д.HGЯO