Перайсці да зместу

Генры Кэвел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Генры Кэвел
Henry Cavill
Імя пры нараджэнні Генры Уільям Далгліш Кэвел
Дата нараджэння 5 мая 1983(1983-05-05)[1][2] (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія мадэль, кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр, кінапрадзюсар, акцёр
Кар’ера 2001 - цяпер. час
Узнагароды
IMDb 0147147
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генры Уільям Далгліш Кэвел (англ.: Henry William Dalgliesh Cavill; нар. 5 мая 1983 года, Джэрсі, Нармандскія астравы) — англійскі акцёр. Іграў ролю Чарлза Брэндана ў тэлесерыяле «Цюдоры».

Біяграфія

Генры Кэвел нарадзіўся на востраве Джэрсі і быў чацвёртым з пяці хлопчыкаў у сям’і[3]. Вучыўся ў St. Michael’s Preparatory School у мясцовым прыходзе Saint Saviour перад тым як пайшоў вучыцца ў Stowe School  (англ.)[4] у Бакінгемшыры, дзе ўпершыню пачаў гуляць у школьных спектаклях[5]. Першым прыкметным з’яўленнем Кэвела на экране стала роля ў фільме «Граф Монтэ-Крыста», неўзабаве ўслед рушылі ролі ў мадэрнісцкім фільме «Я захопліваю замак» з Рамолай Гарай у 2003 і ў эксперыментальным HDTV фільме «Чырвоны Капялюшык» у 2004 годзе. У 2005 годзе з’явіўся ў відэа «Паўсталы з пекла 8: Сусвет пекла», а ў 2006 годзе ў Кэвела была другарадная роля ў фільме «Трыстан і Ізольда».

Таксама ў акцёра было некалькі няўдач на кастынгах. Ён спрабаваўся на ролю Седрыка ў фільме 2005 года «Гары Потэр і Кубак агню», але роля дасталася Роберту Пацінсану. У тым жа 2005 Кэвел прэтэндаваў на ролю Джэймса Бонда у фільме «Казіно „Раяль“». Прадзюсары і рэжысёр выбіралі паміж ім, Дэніэлам Крэйгом і Сэмам Уорцінгтанам, але палічылі, што ён малады для гэтай ролі[6]. У снежні 2005 года Empire назваў Генры «самым няўдачлівым хлопцам у Галівудзе». Дарэчы, ён пазней спрабаваўся на ролю Эдварда Калена, але ў той час, калі пачалі здымаць фільм, яму было ўжо 24 года і ён не мог ужо выглядаць як 17-летні падлетак, і роля зноў адышла да Роберту Пацінсану[7].

У 2007 годзе Генры Кэвел атрымаў адну з галоўных роляў у тэлесерыяле канала Showtime «Цюдоры» — Чарлза Брэндана[8], лепшага сябра і зяця караля Генрыха VIII. У 2009 сыграў аднаго з галоўных персанажаў Эвана Маршала ў фільме жахаў Джоэла Шумахера «Крывавы ручай». Таксама ў гэтым жа годзе ў яго была другарадная роля ў фільме Вудзі Алена «Будзь што будзе».

У 2010 годзе Кэвел быў абраны на ролю Тэсея у новым міфалагічным буйнабюджэтным фільме «Вайна багоў: Бессмяротныя»[9], выхад якога запланаваны на восень 2011 года. 30 студзеня 2011 года стала вядома, што Генры паспяхова прайшоў кастынг і атрымаў ролю Супермена ў новым фільме Зака Снайдэра «Superman: Man of Steel», выхад якога запланаваны на снежань 2012 года[10].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2001
ф Laguna Laguna Томас Эпры
2002
ф Граф Монтэ-Крыста The Count Of Monte Cristo Альберт Мандэга
2002 с Інспектар Лінлі расследуе (англ.) The Inspector Lynley Mysteries Чэс Куілтэр
2002
тф Goodbye, Mr. Chips Goodbye, Mr. Chips салдат Колі
2003
ф Я захопліваю замак (англ.) I Capture the Castle Стывен Колі
2003 с Чыста англійскія забойствы Midsomer Murders Сайман Мэйфілд
2005
ф Паўсталы з пекла 8: Сусвет пекла Hellraiser: Hellworld Майк
2006
ф Трыстан і Ізольда Tristan & Isolde Мелат
2007
ф Чырвоны Капялюшык (англ.) Red Riding Hood Паляўнічы
2007
ф Зорны пыл Stardust Хамфры
2009
ф Крывавы ручай Blood Creek Эван Маршал
2009
ф Будзь што будзе Whatever Works Рэндзі
20072010 с Цюдоры The Tudors Чарлз Брэндан
2011
ф Вайна багоў: Бессмяротныя Immortals Тэсей
2012
ф Сярод белая дня The Cold Light of Day Уіл Шоу
2013
ф Чалавек са сталі Man of Steel Кларк Кент / Супермен

Зноскі

  1. Henry Cavill // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Henry Cavill // GeneaStar
  3. Barker, Andy. «Regarding Henry.» Evening Standard 24 October 2008: 49-53. Print. Retrieved 27 November 2010 from Henry Cavill Fan Gallery. http://www.henrycavillfan.com/gallery/thumbnails.php?album=84 Архівавана 25 снежня 2010.
  4. Cook, Xerxes. «Henry le Magnifique.» Upstreet 10 June 2009: 36-41. Print. Retrieved 27 November 2010 from HenryCavill.net’s Public Gallery. http://picasaweb.google.com/HWDCGallery/Upstreet# Архівавана 1 жніўня 2013.
  5. «The Tudors: A Sit-down with Henry Cavill.» Filmed interview. Retrieved 27 November 2010 from http://www.youtube.com/watch?v=Ip-OAY5sBPc&feature=related
  6. David Arnold discusses screentesting the new James Bond, and Daniel Craig's competition(недаступная спасылка). MI6 News (22 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2022. Праверана 2 студзеня 2009.
  7. Morris, William. Interview: Twilight author Stephanie Meyer(недаступная спасылка). A Motley Vision (26 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 2 студзеня 2009.
  8. Henry Cavill — The Tudors Wiki
  9. First Look: Tarsem Singh’s 'Immortals' Epic with Henry Cavill " FirstShowing.net
  10. Henry Cavill to Play Superman!! | Superhero Hype

Спасылкі