Перайсці да зместу

Сэм Уортынгтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сэм Уорцінгтан)
Сэм Уортынгтан
Sam Worthington
Імя пры нараджэнні Сэмюэл Генры Джэй Уортынгтан
Дата нараджэння 2 жніўня 1976(1976-08-02)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Аўстралія
Жонка Lara Worthington[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, акцёр агучвання, кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэлеакцёр
Кар’ера 2000 — наш час
Узнагароды
Кінапрэмія «Сатурн»
IMDb ID 0941777
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэмюэл Генры Джэй Уортынгтан (англ.: Samuel Henry J. Worthington; нар. 2 жніўня 1976) — аўстралійскі акцёр родам з Англіі. Сусветную вядомасць набыў дзякуючы галоўным ролям у фільмах Аватар, Бітва Тытанаў і Тэрмінатар: Выратаванне.

Сэм Уортынгтан нарадзіўся 2 жніўня 1976 года ў Годалмінгу, графства Сурэй (Англія). Вырас і доўгі час жыў у Аўстраліі. Акцёрскаму майстэрству навучаўся ў Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва (NIDA) у Сіднеі.

Да 2006 года Сэм быў вядомы галоўным чынам па ролях у тэлесерыялах Аўстраліі. Пасля 2002 года зняўся ў некалькіх эпізадычных ролях галівудскіх фільмаў («Вайна Харта», «Вялікі рэйд»). У 2006 годзе Уортынгтан спрабаваўся на ролю Джэймса Бонда ў фільме «Казіно „Раяль“».

У 2007 годзе Уортынгтан пасля пробаў атрымаў галоўную ролю Джэйка Салі ў фільме Джэймса Кэмерана «Аватар», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Па рэкамендацыі Кэмерана сыграў Маркуса Райта ў фільме «Тэрмінатар: Выратаванне». Выканаў ролю Персея ў новым блокбастары «Бітва тытанаў» 2010 года.

У 2010 годзе Уортынгтан агучваў галоўнага пратаганіста гульні «Call of Duty: Black Ops», Алекса Мэйсана[3]. У 2011 годзе, сумесна з Джона Хілам, Сэм зняўся ў перадрэлізным рэкламным роліку гульні «Call of Duty: Modern Warfare 3»[4].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Рост Сэма — 178 см[5].
  • Бачыць Сэм дрэнна, але ачкі не носіць[5].
  • У перыяд з 2005 па 2008 гады Сэм сустракаўся з Мейв Дырмадзі (англ.: Maeve Dermody)[6], а з 2009 года па 2011 год — са стылістам Наталі Марк (англ.: Natalie Mark)[7].
  • Уортынгтан прысутнічаў на прэм’еры «Аватара» ў Расіі. Гэта не першы яго візіт у Маскву і Санкт-Пецярбург. У адным з інтэрв’ю ён зрабіў нечаканае для зоркі баявікоў прызнанне: «Я ненавіджу спорт і не хаджу ў спартзалу».
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
19942006 с Blue Heelers Шэйн Донаван
19952005 с Ваенныя следчыя JAG Дунсмар
19962001 с Вадзяныя пацукі Water Rats Філіп
2000
ф Абцасы Bootmen Мітчэл
2001
ф A Matter of Life Герой
2002
ф Вайна Харта Hart’s War Капітан Б. Дж. Гудры
2002
ф Брудныя справункі Dirty Deeds Даркі
2003
ф Я завязаў Gettin' Square Бары Віртс
2004
ф Забітыя напавал Thunderstruck Роні
2004
ф 16 гадоў. Каханне. Перазагрузка Somersault Джо
2004
ф Blue Poles Майлз
2005
ф Вялікі рэйд The Great Raid Лукас
2005
ф Дзень адплаты Fink! Эйбл
20052008 с Блытаніна Two Twisted Гус Роджэрс
2006
ф Battle of Long Tan (ТБ) Апавядальнік
2006
ф Макбет Macbeth Макбет
2007
ф Кракадзіл Rogue Нейл Кэлі
2009
ф Тэрмінатар: Выратаванне Terminator Salvation Маркус Райт
2009
ф Аватар Avatar Джэйк Салі
2010
ф Бітва Тытанаў Clash of the Titans Персей
2010
ф Мінулай ноччу ў Нью-Ёрку Last Night Майкл Рыд
2010
ф Адплата The Debt Малады Дэвід
2011
ф Палі The Fields / Texas Killing Fields Джэйк Соўдэр
2012
ф Гнеў Тытанаў Wrath of the Titans Персей
2012
ф На грані Man on a Ledge Нік Кэсідзі
2013
ф Дрыфт Drift
2013
ф Час Тытанаў Clash of the Titans 3 Персей
2014
ф Сабатаж Sabotage Монстар
2014
ф Торт Cake Рой
2014
ф Папяровыя самалецікі Paper Planes Джэк
2014
ф Выкраданне Фрэдзі Хайнекена Kidnapping Freddy Heineken Вілем Холідэр
2015
ф Эверэст Everest Гай Котер
20152015 с Галіпалійская гісторыя Deadline Gallipoli Філіп Шулер
2016
ф Па меркаваннях сумлення Hacksaw Ridge капітан Гловер
2017
ф Хаціна The Shack Мак Філіпс
2017
ф Час сабак Hunter's Prayer Стівен Лукас
20172017 с Паляванне на Унабомбера Manhunt: Unabomber Джым Фіцджэральд
2018
ф Тытан The Titan Рык Янсен
2019
ф Пералом Fractured Рэй Манро
2021
ф Праект «Джорджтаўн» The Georgetown Project Джо
2021
ф Сікал Seacole Томас Дэй
2022
ф Аватар 2 Avatar 2 Джэйк Салі
2024
ф Аватар 3 Avatar 3 Джэйк Салі

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #141389141 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #141389141 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Brian Crecente. How An Australian Man Nearly Ruined Black Ops For Me(недаступная спасылка). Kotaku (15 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2013. Праверана 14 лістапада 2011.
  4. Brian Crecente. Jonah Hill, Sam Worthington Star in This Live Action Call of Duty: Modern Warfare 3 Ad(недаступная спасылка). Kotaku (4 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 14 лістапада 2011.
  5. а б Biography for Sam Worthington (англ.)(недаступная спасылка). IMDB. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2010. Праверана 26 чэрвеня 2010.
  6. Dasey A.. Maeve Dermody Gets All the Hot Boys (англ.)(недаступная спасылка). Lifestyle (10 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.
  7. Sam Worthington's girlfriend Natalie Mark shones at Inside Flm Awards (англ.)(недаступная спасылка). The Daily Telegraph (18 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.)
  8. 36-я цырымонія Архівавана 9 мая 2008. (англ.) на афіцыйным сайце прэміі
  9. 2010 Movie Awards Winners Архівавана 31 сакавіка 2010. (англ.) на афіцыйным сайце прэміі