Мікалай Разанаў
Мікалай Разанаў | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1898 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 сьнежня 1977 (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | інжынэр |
Навуковая сфэра | інжынэрная справа |
Узнагароды |
Мікала́й Раза́наў (па-польску: Mikołaj Rozanów, па-расейску: Николай Розанов; 1898, Пецярбург, Расейская імпэрыя — 31 сьнежня 1977, Чанстахова, Польшча) — польскі гісторык, вайсковец. Ягоны гістарычны нарыс «Пружанскі павет» (1935) быў прызнаны грунтоўнай навуковай працай і атрымаў узнагароду Польскай акадэміі літаратуры, а ў 2011 року быў перавыдадзены ў Любліне.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Пецярбургу ў 1898 року. У 1908—1915 навучаўся ў кадэцкім корпусе, пасьля ў Вышэйшай вайсковай інжынэрнай школе(ru) ў Петраградзе. У 1916 паступіў на службу ў Гвардзейскі полк сапэраў. У сакавіку 1918 зьбег у Вільню. Далучыўся да Віленскай самаабароны, быў ад’ютантам палкоўніка Ежы Дамброўскага. Ад 1919 року — у 13-м палку ўланаў, браў удзел у бітве з бальшавікамі пад Пружанай.
Тады ж пазнаёміўся з доктарам Аўгустынам Пацэвічам, з дачкой якога Паўлінай ажаніўся ў 1924 року. Працаваў ураднікам у пружанскім старостве і павятовым сойміку. 27 жніўня 1939 мабілізаваны і прызначаны кіраўніком фартыфікацыі ў Баранавічах. У 1940 року празь Летуву і Швэцыю выехаў у Францыю, дзе ваяваў у Польскай арміі, пасьля ў Варшаўскай ��ывізіі, ад’ютант генэрала Тадэвуша Касакоўскага.
Пасьля капітуляцыі Францыі разам з 1-м польскім корпусам эвакуяваны ў Эдынбург (Шатляндыя). У 1942 накіраваўся з 2-м Польскім корпусам у Ірак і Палестыну, у 1943 у чыне капітана ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі.
У 1946 року вярнуўся ў Вялікабрытанію, скончыў унівэрсытэт у Кембрыджы. З 1949 року жыў у польскім Чанстахове, куды па вайне пераехала ягоная сям’я. Працаваў інжынэрам-будаўніком, выкладаў ангельскую мову. Быў адным з заснавальнікаў першага жыльлёвага каапэратыву ў Чанстахове.
Памёр 31 сьнежня 1977 року, пахаваны ў сямейным склепе на могілках Куле(pl).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1935 року выдаў у Пружане кнігу «Powiat Prużański (Szkic historyczny)» (па-беларуску: Пружанскі павет (гістарычны нарыс)), якая была прызнаная грунтоўнай навуковай працай і ў тым самым року атрымала ўзнагароду Польскай акадэміі літаратуры. Варта зазначыць, што пры падрыхтоўцы працы аўтар абапіраўся ня толькі на гістарычную фактаграфію, але таксама і на сацыялягічныя крыніцы. Дасьледаваньні тычыліся адрозьненьняў этнічных групаў Палесься, засяленьня вёсак, маёнткаў і местаў ад XVI стагодзьдзя, стан уладаньняў пэўных уласьнікаў і зьмены іхных уладальнікаў. Акрамя звычайнага апісаньня, Мікалай Разанаў выкарыстаў наватарскі на той час мэтад прадстаўленьня статыстычных зьвестак у адсотках і ў выглядзе табліц. У дадатку (стар. 118—138) зьмешчаныя перадрукаваныя акты пяці прывілеяў, нададзеных Пружане, Шарашову, Равятычам у 1589, 1740, 1793 роках. Паколькі большасьць арыгінальных дакумэнтаў страчаная, гэтыя зьвесткі ўяўляюць сабой надзвычайную каштоўнасьць.
У 2011 року кніга Мікалая Разанава была перавыдадзеная рэпрынтным выданьнем у Любліне.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З жонкай Паўлінай мелі дачку Соф’ю (магістарка гісторыі культуры) і сына Славаміра (магістар, інжынэр)[1]. Яны пражываюць у Чанстахове.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zofia Rozanow, Sławomir Rozanow. O autorze i książce // Powiat prużański (szkic historyczny). Reprint. — Lublin: Fundacja Pomocy Szkołom Polskim im. T. Goniewicza, 2011.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія Міхаіла Разанава (пол.) у бюлетэні «Echa Polesia»
- Рэпрынт кнігі «Powiat Prużański» у pdf-фармаце
- Рэцэнзія на кнігу «Powiat Prużański (Szkic historyczny)» (пол.)
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 31 сьнежня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Чанстахове
- Выпускнікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Памятным мэдалём за вайну 1918—1921
- Узнагароджаныя срэбнымі Акадэмічнымі ляўрамі
- Асобы Пружанаў
- Афіцэры Другой Рэчы Паспалітай
- Польскія інжынэры
- Вайскоўцы Расейскай Імпэрыі
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Інжынэры-будаўнікі