Францішак Стэфан Сапега
Францішак Стэфан Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709 | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1646 |
Памёр | 25 чэрвеня 1686[1][2][3] |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Павал Ян Ганна Барбара з Копацяў |
Дзеці | Ян Казімер Сапега[4], Юзэф Францішак Сапега[4], Юры Фэліцыян Сапега[5], Барбара з Сапегаў[d][4], Францішка Ізабела з Сапегаў[d][5], Кацярына з Сапегаў[d][5] і Соф’я з Сапегаў[d][5] |
Дзейнасьць | вайсковец |
Францішак Стэфан Сапега (да 1661 — 25 чэрвеня 1686, Люблін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (з 1666) і канюшы вялікі літоўскі (з 1670).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Бэнэдыкта Паўла і Лявона Базыля.
Навучаўся ў Лёвэнскім унівэрсытэце (1661—1663 гады), потым разам з братамі Казімерам Янам і Бэнэдыктам Паўлам вандраваў Эўропай, адкуль вярнуўся ў красавіку 1664 году.
У 1666 годзе атрымаў урад чашніка вялікага, у 1670 годзе — канюшага вялікага. У 1668 годзе быў прыхільнікам кандыдатуры мас��оўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча, аднак у рэшце падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Міхала Карыбут-Вішнявецкага.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1678—1679 гадох быў маршалкам гарадзенскага сойму[6].
Браў удзел у Хоцінскай бітве (1673 год) і ў выправе на Вугоршчыну і Славаччыну.
Пабраўся шлюбам з Ганнай Крыстынай Любамірскай (у 1672 годзе), зь якой меў сыноў Яна Казімера, Юзэфа Францішка і Юрыя Фэліцыяна, а таксама дачок Барбару, Францішнку Ізабэлу, Кацярыну і Соф’ю.
Спачыў у касьцёле пры кляштары картузаў у Бярозе Картускай[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Franciszek Stefan Sapieha // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 223.
- ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 67. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 68. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Rachuba A. Franciszek Stefan Sapieha // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV/4. — Warszawa, 1993. S. 603.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 72.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0