Фармальдэгід
Фармальдэгід | |
![]() Хімічная структура | |
Агульныя | |
---|---|
Хімічная формула | CH₂O[1] |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 5,0E−26 кг[1] |
Шчыльнасьць | 0,8153 (-20 °C) г/см³ |
Энэргія іёнізацыі | 10,88 ± 0,01 электронвольт[2] і 1,7E−18 джоўль[3] |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | −134 ± 1 ℉[2] і −92 °C[3] |
Тэмпэратура кіпеньня | −6 ± 1 ℉[2] і −19,1 °C[3] |
Рубеж выбуховасьці | 7 ± 1 % (V/V)[2] |
Энтальпія ўтварэньня | −115,9 кіляджоўль на моль |
Ціск пары | 1 ± 1 атмасфэра[2] |
Структура | |
Дыпольны момант | 7,8E−30 coulomb metre[3] |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 50-00-0 |
PubChem | 712 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 200-001-8 |
SMILES | |
InChI | |
Кодэкс Алімэнтарыюс | E240 |
ChEBI | 16842 |
Нумар ААН | 2209 |
ChemSpider | 692 |
Фармальдэгід у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Фармальдэгід, таксама мурашыны альдэгід (ад лац. Formīca — «мурашка») — арганічнае хімічнае злучэньне, першае ў гамалягічных шэрагах альдэгіды, альдэгід мурашынай кісьлі. Яго адкрыў расейскі хімік Аляксандар Бутлераў у 1859 годзе. Найбольш распаўсюджанай камэрцыйнай рашчынай зьяўляецца ягоная 35—40 % рашчына ў вадзе, якая называецца фармалін. Прадуктам кандэнсацыі фармальдэгіду зьяўляецца поліаксымэтылен (таксама званы парафармальдэгід).
Фармальдэгід утвараецца пры няпоўным гарэньні рэчываў, якія зьмяшчаюць вуглярод (напрыклад, пры гарэньні прадуктаў, багатых на бялкі). Прамыслова атрымліваецца акісьленьнем і дэгідраваньнем, на аксыдзе (малібдат жалеза альбо бісмута) альбо срэбным каталізатары мэтанолю.
Ён добра распускаецца ў вадзе да канцэнтрацыі прыблізна 40 % (паводле масы). Ён валодае моцным бактэрыцыдным дзеяньнем і дэнатуруе дзеяньне на бялкі.
Фармальдэгід — першы элемэнт гамалягічнага шэрагу аліфатычных альдэгідаў, альдэгід мурашынай кісьлі.