Сігна
Каардынаты: 47°15′56″ пн. ш. 11°23′44″ у. д. / 47.26556° пн. ш. 11.39556° у. д.
«Сігна» | |
ням. Signa | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 1999 |
Заснавальнікі | Рэне Бэнко |
Уласьнікі | Рэне Бэнко (85%), Эрнст Танэр (10%), Торстэн Толер 5% |
Краіна | Аўстрыя |
Разьмяшчэньне | Інсбрук |
Адрас | вул. Марыі-Тэрэзіі, д. 31[1] |
Ключавыя фігуры | Дытэр Бэрнінгаўс, Рэне Бэнко |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | арэнда, забудова, крамны гандаль, хуткае харчаваньне |
Абарачэньне | 8,5 млрд эўра (2019 год) |
Лік супрацоўнікаў | 46 400 (2020 год) |
Даччыныя кампаніі | «Сігна Нерухомасьць», «Сігна Раздроб» |
«Сігна» — прыватны холдынг Аўстрыі ў галіне нерухомасьці, заснаваны ў 1999 годзе ў Інсбруку пад назвай «Імофіна».
З 2006 году носіць сучасную назву. На 2020 год «Сігна» была найбольшым прадпрыемствам Аўстрыі ў галіне нерухомасьці. Холдынг меў 10 прадстаўніцтваў у 5 краінах Эўропы: 4 у Нямеччыне — Бэрлін, Гамбург, Дусэльдорф і Мюнхэн; 2 у Італіі — Бальцана і Сірміёнэ; па 1 у Аўстрыі (Вена), Люксэмбургу і Швайцарыі (Цюрых)[1].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2020 год холдынг «Сігна» ўлучаў 2 даччыныя прадпрыемствы, якія мелі па 5 падразьдзяленьняў.
- «Сігна Нерухомасьць» налічвала 400 супрацоўнікаў на 10 сядзібах у 5 краінах Эўропы: Аўстрыі, Італіі, Люксэмбургу, Нямеччыне і Швайцарыі. Ёй належала нерухомасьць на 20 млрд эўра і забудова на 12 млрд эўра. 5-ю падразьдзяленьнямі былі: 1) АТ «Сігна Першасны Адбор», якое здавала ў наём нерухомасьць у Аўстрыі, Італіі і Нямеччыне; 2) АТ «Сігна Забудоўны Адбор», што прадавала забудову гандлёвых цэнтраў, гасьцініцаў, жылых комплексаў і офісных вежаў у найбольшых гарадах Аўстрыі, Нямеччыны і Швайцарыі; 3) «Сігна Адбор ЗША» скупала нерухомасьць у Нью-Ёрку для здачы ў арэнду; 4) «Сігна Інавацыі» вяла сайты для здачы нерухомасьці ў наём і гандлю забудовай; 5) «Сігна Раскошныя Гасьцініцы» здавала пакоі на італьянскім курорце «Віла Эдэн» пры возеры Гарда і ў аўстрыйскіх гасьцініцах «Парк Хаят» у Вене і «Шале Н» у Леху (зямля Форарльбэрг).
- «Сігна Раздроб» наймала 46 000 чалавек у 370 мясьцінах і 100 інтэрнэт-крамах у 20 краінах. У 2019 годзе абарачэньне склала 8,5 млрд эўра. Яе 5-ю падразьдзяленьнямі былі: 1) «Сігна Прэміюм», якой у Нямеччыне належалі гандлёвыя цэнтры «Альстэргаўс» у Гамбургу, «Обэрполінгер» у Мюнхэне і «Ўнівэрмаг Захаду» ў Бэрліне, а таксама інтэрнэт-крама адзеньня «Мае лепшыя брэнды»; 2) «Сігна Аб'яднаны Спорт», якому належала 80 сеціўных крамаў у 17 краінах, што налічвалі 3 млн пакупнікоў ровараў, спартовага адзеньня і тэнісных ракетак; 3) «Сігма Ўнівэрмагі», што ўлучае ў Нямеччыне 243 крамы «Галерэя Карлстад-Каўфгоф» з 32 000 супрацоўнікаў на 20 млн пакупнікоў; 4) «Сігма Дом і Лад Жыцьця», якому належаць 42 крамы мэблі «Кіка» і «Лінэр» з 4300 супрацоўнікаў у 5 краінах; 5) «Сігма Ежа і Страўні», што кіравала сеткай хуткіх страўняў у Нямеччыне, у тым ліку «Ітэлі»[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1999 годзе ў Інсбруку (Аўстрыя) 22-гадовы Рэне Бэнко заснаваў прадпрыемства «Імофіна». У 2001 годзе адчынілі сядзібу ў Вене. У 2004 годзе ў Інсбруку пабудавалі ўнівэрмаг «Тыроль», на верхнім паверсе якога разьмясьцілі галаўны офіс прадпрыемства. У 2006 годзе прадпрыемства перайменавалі ў холдынг «Сігна», які адчыніў прадстаўніцтвы ў Люксэмбургу, Нямеччыне (Мюнхэн) і Швайцарыі (Цюрых). Пазьней прыдбалі будынак Нямецкай біржы ў Франкцурце-на-Майне. Увосень 2013 году холдынг набыў «Унівэрмаг Захаду» ў Бэрліне. 15 ��ніўня 2014 году «Сігна» набыла сетку нямецкіх крамаў «Карлстад» за больш як 1,1 млрд эўра. У жніўні 2016 году прыдбалі он-лайн-краму «Апранайся-за-менш», што працавала ў 13 краінах. У 2017 годзе набылі венскае ТАА «Забудоўнік нерухомасьці Аўстрыі». У чэрвені 2017 году «Сігна» набыла нямецкую інтэрнэт-краму адзеньня «Мае лепшыя брэнды». У чэрвені 2018 году прыдбалі сетку 42 крамаў мэблі «Кіка» і «Лінэр» у 5 краінах[2]. У сакавіку 2019 году ў Нью-Ёрку (ЗША) набылі будынак Крайсьлера за $150 млн. У чэрвені 2019 году «Сігна» набыла 2-ю палову паёў нямецкай сеткі 243 крамаў «Галерэя Карлстад-Каўфгоф», што налічвала 32 000 супрацоўнікаў і 20 млн пакупнікоў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Разьмяшчэньне нерухомасьці (ням.) // Холдынг «Сігна», 2020 г. Праверана 23 сакавіка 2020 г.
- ^ а б Група прадпрыемстваў (ням.) // Холдынг «Сігна», 2020 г. Праверана 23 сакавіка 2020 г.
- ^ «Галерэя Карлстад-Каўфгоф» (ням.) // Холдынг «Сігна», 2020 г. Праверана 23 сакавіка 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нерухомасьць (ням.) // Холдынг «Сігна», 2020 г. Праверана 23 сакавіка 2020 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |