Сьвятлана Анікей
Сьвятлана Анікей | |
Род дзейнасьці | акторка тэатру і кіно |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 лютага 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Месца працы | |
Узнагароды |
Сьвятлана Ўладзімераўна Анікей (нарадзілася 7 лютага 1977 году ў Менску) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно.
Скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ў 1999 годзе па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно», курс Лідзіі Манаковай[1]. З таго самага году працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцыяў пратэсту, збіцьця й катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатру 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатру Павал Латушка. 26 жніўня Сьвятлана Анікей разам з большасьцю трупы й іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэатральныя ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бягучы рэпертуар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганна Мартынаўна Зьмяюкіна («Вяселле» паводле А. Чэхава);
- Пятруся («Хам» Э. Ажэшкі);
- Паліна («Не мой» паводле А. Адамовіча);
- Шміт («Офіс» І. Лаўзунд);
- Панна («Выкраданьне Эўропы, альбо Тэатар Уршулі Радзівіл» паводле твораў Ф.Радзівіл);
- Гаспадыня («Лістапад. Андэрсен» паводле А. Паповай);
- Тэлемена («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча);
- Эльвіра («Дон Жуан» Ж.-Б. Мальера) [1]
Ранейшыя ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брагіня («Трышчан ды Іжота» С. Кавалёва)
- Юлька («Ажаніцца — не журыцца» братоў Далецкіх, М. Чарота)
- Верка («Жарсьці па Аўдзею» Ул. Бутрамеева)
- Зорачка («Карлік Нос» В. Гаўфа)
- Аксюша («Лес» А. Астроўскага)
- Алена («Восеньская саната» І. Бэргмана)
- Луиза («Падступства й каханьне» Ф. Шылера)
- Флорэнс («Дзіўная місіз Сэвідж» Дж. Патрыка)
- Жонка («Мы і ЯНО» паводле А. Аверчанкі)
- Думка-вядзьмарка («Макбэт» Ў. Шэксьпіра)
- Кошачка (мюзікл «Афрыка» Л. Пранчака, У. Кандрусевіча)
- Лінда («Уваходзіць свабодны чалавек» Т. Стопарда)
- Карын («Эрык XIV» А. Стрындбэрга)
- Падчарка («С. В.» паводле пьесы «Вішнёвы сад» А.Чэхава)
- Марыля («Ядвіга» А. Дударава) [1]
- Годл («Памінальная малітва» Р. Горына)
- Ганна («Сымон-музыка» Я. Коласа
- Алена («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава)
- Сара («Translations» Б. Фрыла) [3]
Выбраная фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ірына («Nowy Świat», Польшча, 2015)
- Людміла Істоміна («Неподкупный», Расея, 2015)
- Маріна («Капкан для звезды», Расея, 2015)
- Галіна Аляксандраўна («Врачиха», Расея, 2014)
- Люба («Сразу после сотворения мира», Расея, 2013)
- Арына («Сводная сестра», Расея, 2013)
- Людміла Віктараўна («Ой, ма-моч-ки!», Беларусь/Расея, 2013)
- Дыяна («Жила-была Любовь», Расея, 2011)
- Сьвятлана («Тихий омут», Расея, 2010) [4]
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захапляецца рэстаўрацыяй старажытнай мэблі.[5]
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галоўная акторская ўзнагарода, XV Агульнапольскі фэстываль сучаснай драматургіі «Rzeczywistość przedstawiona» (за ролю ў пастаноўцы А. Карыткоўскай-Мазур «Сонька», Беластоцкі драматычны тэатар), 2015[6]
- Першая нацыянальная тэатральная прэмія ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля» (роля Паліны ў драме «Не мой»), 2011[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Святлана Анікей (асабістыя зьвесткі) вэбсайт тэатру Праверана 27 лютага 2016 г.
- ^ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников
- ^ Актрыса, якая марыць сыграць Абломава (часопіс) Мастацтва Праверана 27 лютага 2016 г.
- ^ Святлана Анікей (фільмаграфія) Кино-Театр.ru Праверана 27 лютага 2016 г.
- ^ Святлана Анікей: «Трымаць шліфавальную машынку ў жаночых руках вельмі складана» (вэб-сайт грамадзкай культурніцкай кампаніі) «Будзьма беларусамі!» Праверана 27 лютага 2016 г.
- ^ Сьвятлана Анікей атрымала польскую ўзнагароду Польскае радыё Праверана 27 лютага 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвятлана Анікей на сайце Купалаўскага тэатру
- Сьвятлана Анікей на сайце Кино-Театр.ru
- Сьвятлана Анікей на сайце КиноПоиск
- «Зорка Купалаўскага Святлана Анікей стане глямурнай вядзьмаркай» / «Наша Ніва». — 2016 г. — 27 лютага
- «Дрэс-код: як апранаюцца менскія акторы» / citydog.by. — 2015 г. — 26 студзеня
- Інтэрвію інтэрнет-часопісу «Культпросвет» — 2014 г. — 10 студзеня
- Топ-10 самых прыгожых тэатральных актрыс на сайце грамадзкай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» — 2013 г. — 25 лютага
- «Актрыса, якая марыць сыграць Абломава» / часопіс «Мастацтва». — 2012 г. — №3 (348) — 31 сакавіка
- «У акторы я пайшла з-за крыўды» / «Комсомольская правда». — 2011 г. — 22 кастрычніка
- «Актрыса з акцэнтамі» / «СБ-Беларусь сегодня». — 2009 г. — 22 кастрычніка
- «Беларуская Мэры Попінс» / «Вячэрні Мінск». — 2003 г. — 28 лютага