Перайсьці да зьместу

Алесь Адамовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алесь Адамовіч (неадназначнасьць).
Алесь Адамовіч
лац. Aleś Adamovič
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксандар Міхайлавіч Адамовіч
Нарадзіўся 3 верасьня 1927(1927-09-03)[1][2][3]
Памёр 26 студзеня 1994(1994-01-26)[3] (66 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Ганна Мітрафанаўна Тычына[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, раманіст, кінасцэнарыст
Гады творчасьці 1950—1994
Жанр публіцыстыка, раман, кінасцэнары
Мова беларуская мова і расейская мова
Дэбют 1950
Значныя творы «Я з вогненнай вёскі»
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Капэрта Белпошты, выпушчана ў 2002 годзе да 75-годьдзя Алеся Адамовіча. Мастак — Мікола Рыжы.

Але́сь Адамо́віч (Аляксандар Міхайлавіч; 3 верасьня 1927, вёска КанюхіКапыльскі раён, Беларуская ССР — 26 студзеня 1994, Масква) — беларускі літаратар, крытык, літаратуразнавец, грамадзкі дзяяч. Сябра-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1980), доктар філялягічных навук, прафэсар.

Нарадзіўся ў вёсцы Канюхі (Капыльскі раён) у сям’і службоўцаў[5]. З 1928 году сям’я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну. У 1942 годзе вучыўся ў сярэдняй школе, быў сувязным, а з 1943 году — баец партызанскага атраду імя Кірава Менскага злучэньня. У 1944—1945 гг. вучыўся ў Ленінагорскім горна-мэталюргічным тэхнікуме (Алтайскі край)[6].

У 1945 годзе паступіў на філялягічны факультэт БДУ, які скончыў у 1950 годзе. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Язык романа „Третье поколение“ и индивидуальный литературно-художественный стиль Кузьмы Чорного» з прысуджэньнем вучонай ступені кандыдата філялягічных навук. Пасьля заканчэньня асьпірантуры ўнівэрсытэту працаваў там жа на катэдры беларускай літаратуры[6].

З 1954 працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР. У 1976—1983 гг. — загадчык сэктара літаратурных сувязяў гэтага інстытуту. У 1962—1966 гг. вучыўся ў Маскве на Вышэйшых сцэнарных курсах. У 1964—1966 гг. працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў МДУ імя М. В. Ламаносава. З 1966 году аднавіў працу ў Інстытуце літаратуры. У 1982 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН[6].

З 1987 году — дырэктар НДІ кінамастацтва (Масква). Ад 1989 да 1991 году — Народны дэпутат СССР ад Саюзу кінэматаграфістаў. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 г. Быў чальцом Часовай Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па ацэнцы дзейнасьці службовых і іншых адказных асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[7].

Ляўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за «Хатынскую аповесьць»), ордэнаў Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сьцяга, «Знак Пашаны». Узнагароджаны мэдалямі.

26 студзеня 1994 году выступіў у Вярхоўным судзе Расеі з прамовай у абарону маёмасных правоў Саюзу пісьменьнікаў ды Літфонду. Адразу пасьля гэтага памёр ад інфаркту. Пахаваны ў гарадзкім пасёлку Глуша Бабруйскага раёну.

Камень на магіле Алеся Адамовіча ў в. Глуша Бабруйскага раёну

У Маскве знаходзіцца Памятная шыльда Алесю Адамовічу на доме, у якім ён жыў. Дом знаходзіцца ў самым цэнтры гораду, на знакамітых Патрыках, па адрасе Вялікі Казіхінскі завулак 17 буд. 1.[8]

  • «Партызаны» (частка 1 — «Вайна пад стрэхамі», 1960; частка 2 — «Сыны ідуць у бой», 1963)
  • «Хатынская аповесьць» (1972)
  • «Карнікі: Радасць нажа, або Жыцьцяпіс гіпербарэйцаў» (1981)
  • «Блакадная кніга» (1977—81; сумесна з Даніілам Граніным)
  • «Апошняя пастараль» (1986)
  1. ^ Ales Adamowitsch // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ Alexandr Adamovič // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ а б АДАМОВИЧ Алесь // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 18—20. — ISBN 5-94848-245-6
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118846043 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Біяграфія на Slounik.org
  6. ^ а б в Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 8.
  7. ^ Сяргей Навумчык. Сьлюнькоў і Адамовіч. Пілат і праведнік // Радыё «Свабода», 13 ліпеня 2011 г. Праверана 19 ліпеня 2013 г.
  8. ^ Памятная шыльда Алесю Адамовічу ў Маскве

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]