Матэ
Выгляд
Матэ | |
Тып | зёлкавая гарбата[d] |
---|---|
Краіна паходжаньня | |
Рэгіён паходжаньня | Паўднёвы рэгіён[d] |
Матэ ў Вікісховішчы |
Ма́тэ — танізавальны напой з высокім утрыманьнем кафэіну, які гатуюць з высушанага здробненага лісьця й маладых парасткаў падуба парагвайскага. Высушанае лісьце падуба называецца «травой матэ», сам напой мае такую ж назву, посуд для ягонай падрыхтоўкі называецца калябас або калебаса; яго вырабляюць з гарбуза-гарлянкі.