Перайсьці да зьместу

Карсакавіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карсакавіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Карсакавічы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Дата скасаваньня 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222134
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Карса́кавіцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Карсакавічы.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці). 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Барысаўскага раёну.

30 кастрычніка 2009 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно, Сялец — перададзены Зэмбінскаму сельсавету[2].

  • 1 студзеня 1947 — 11

Колішнія населеныя пункты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Валкоўшчына, Іванаўка, Падбярэзьзе, Улесьсе, Ферма, Цыгельня[3], пасёлак Казімірава, вёскі Асіньнікі, Жураўка, Забалацьце, Імшара (Ішмара[3]), Рэчкі, Сукалены, Сібір, Чайкоўскі, хутар Барбарава.

  1. ^ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2009/minskaja.htm
  2. ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
  3. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапе��ыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 108, 129
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 137