Дэман (паэма)
Дэман | |
па-расейску: Демон | |
Першы аркуш перакладнога выданьня Макара Краўцова, 1926 | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Міхаіл Лермантаў |
Мова арыгіналу: | расейская |
Год напісаньня: | 1829—1839[1] |
Публікацыя: | 1856 |
Пераклад на беларускую: | Макар Краўцоў Якуб Колас |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Дэман» (па-расейску: Демон) — адна з найвядомейшых паэмаў расейскага рамантычнага паэта, празаіка і драматурга Міхаіла Лермантава. Лічыцца найлепшым дасягеньнем расейскага рамантызму пасьля «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна.
У яе аснову пакладзены біблейскі міт пра падшага ангела, які паўстаў супраць Бога і быў выгнаны з раю, будучы пераўтвораным у духа зла. Паэма выражае тыранаборчы пафас Лермантава. Галоўны герой паэмы адлюстроўвае перадавыя ідэі тагачаснага грамадзства 30-х гадоў XIX ст[2]. Сучасьнікі паэта шукалі ісьціну, рэзка крытыкавалі самаўладна-прыгоньніцкую рэчаіснасьць, але будучы ганарлівымі і адважнымі мяцежнікамі, абуранымі несправядлівасьцю законаў, адначасова ня ведалі, што гэтым законам супрацьпаставіць.
Міхаіл Лермантаў пачаў пісаць паэму ў пятнаццаігадовым узросьце і працаваў над ёй 10 год. «Дэман» мае восем рэдакцыяў.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню пераклад на беларускую ажыцьцявіў Макар Краўцоў у 1926 годзе. Таксама паэму перакладалі Якуб Колас (1939, першая частка) і Аркадзь Куляшоў (1968).
Паэма ў іншых відах мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Экранізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музыкальны тэатар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1871 — «Дэман (опэра)», кампазытар А. Рубінштэйн, вакал Фёдар Шаляпін
- 1961 — «Дэман (балет)», кампазытар С. Цынцадзэ
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Д. Н. Овсянников-Куликовский. "Демон" — Из писем, заметок и ранней лирики. // Обласна універсальна наукова бібліотека ім. Д. І. Чижевського
- ^ Поэма М. Ю. Лермонтова «Демон» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Дэмон». Пераклад Макара Краўцова
- М. Ю. Лермонтов — Поэма Демон (рас.)
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |