Даўмонт (імя)
Даўмонт лац. Daŭmont | |
Damond Dagmunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Davo + Mond Dago + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Даўмунд, Даўмунт, Даўмонд, Дамонт, Даўгімонт, Даўкмонт, Домант, Домунд, Доўмант, Доўмунд |
Вытворныя формы | Талімонт, Дульмант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Даўмонт» |
Даўмонт (Даўмунд, Даўмунт, Даўмонд, Дамонт), Даўгімонт (Даўкмонт) — мужчынскае імя і вытворныя ад яго прозьвішчы Доўмант (Доўмунд), Домант (Домунд).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дамунд або Дамонд (Damundus[1], Damondus) і Дагімунд або Дагмунт (Dachimundus[2], Dagmunt[3]) — імёны германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[6][7] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[8][9], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11]. Такім парадкам, імя Даўмонт азначае «здольны да гарлівасьці»[5]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theumondo (Theu-mondo)[12].
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Доўмунт (Dowmunt) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[13].
Адпаведнасьць імя Даўмонт германскаму імю Dagamund[14] (Daegmund) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[15].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Demundis[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Довъмонтъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Довмонтъ… с Доумонтомъ съ пльсковичи на Литву (Доумонтъ[17]; Наўгародзкі першы летапіс); псалъ Довмонтовъ писець (па 1266 годзе)[18]; Dovmundus (1292 год)[19]; передъ намесники полоцькими: перед Домонтом (7 сакавіка 1399 — 25 сакавіка 1407 году)[20]; у Доманта (1410 — пачатак 1420-х гадоў)[21]; nobilibus… Woitko Dolmontowicz (22 траўня 1425 году[a])[22]; Iewlaschonis Dowmunthowicz (1 верасьня 1431 году)[23]; Dewmunt Wolkowicz (15 траўня 1432 году)[24]; Некрашу Довкгимонътовичу земля Кгвоздева (1440—1492 гады)[25]; Домонтъ[26][27] або Домантъ[28][29] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); землицы покупили… у Степанка у Домонтовского (каля 1466 — каля 1480 году)[30]; Gabriele Domunthowicz (10 чэрвеня 1471 году)[31]; ducem Domunth, Jacobum fratrem germanum de Swyr (dux Domunth de Swyr[17]; 1483 год)[32]; Daumunt Butwidowicz (31 кастрычніка 1484 году)[33]; Павле Домантове (XV ст.)[34]; Домантъ[35] або Домонтъ[36] (Ніканаўскі летапіс); Упитское волости… в бояр… у Васка Довмонтовича (9 чэрвеня 1517 году)[37]; Довмонт Билевичъ[38], Томъко Довмонтовичъ[39], Довмонтъ Маръковичъ… Томъко Довмонътович[40], Талюшъ Довкмонътовичъ[41], Павел Довмонътовичъ[42] (1528 год); Нарбут Довмонтович… Нармонтъ Довмонтович (1537 год)[43]; волости Городеньское… землицу пустовъскую на имя Домонътовъщину (20 лістапада 1552 году)[44]; бояр господарских тогож повету Минского: князя Ивана Домонта (2 кастрычніка 1557 году)[45]; Петръ Домонтъ[46], Павелъ Томковичъ Домонтъ[47], Григорей Шимковичъ Домонтовичъ[48], Петръ Домонтовичъ[49], Петръ Домонтъ[50] (1567 год); Johannes Domundns Lituanus (1580 год)[51]; pana Yana Pietrowicza Dowmonta… подпис руки писмом рускимъ тыми словы: Ян Петровичъ Довмонт властною рукою (24 верасьня 1585 году)[52]; еи милость панеи Ганъне Балтромеевне Довмонта Сесицкои (4 сакавіка 1596 году)[53]; Kasper z Dowmunta Siesicki (3 ліпеня 1596 году)[54]; Езофъ Станиславовичъ Довмонт рукою [властною] подписалъ (11 кастрычніка 1597 году)[55]; Daumondus (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[56]; Samuel Domontowicz (сакавік — красавік 1656 году)[57]; Pan Domont Karol (7 ліпеня 1664 году)[58]; Marcjan Domontowicz (1667 год)[59]; земянинъ гдрский воеводства Полоцкого, панъ Ерый Доминикъ Домонтовичъ… бояре нашы Харитонъ да Олехъно Балтромеевичы Домонтовичы… даный Глебу Юревичу Домонъту (6 чэрвеня 1668 году)[60]; Damontowicz (1671—1681 гады)[61]; paniej Krystyny Ihnatowiczówny Dowmątowej (1690 год)[62]; Dominicus Dowmont (3 сьнежня 1708 году)[63]; Dowmontowszczyzna (1744 год)[64]; Adam Domant (1757 год)[65]; Benedykt Domontt (4 кастрычніка 1765 году)[66]; Augustinus Dowmontt… Georgius Dowmontt (20 і 25 верасьня 1778 году)[67]; Andrzej Dowmuntt (22 лютага 1780 год)[68]; Parafia Kowarska… Dowmunty, okolica (1784 год)[69]; Szymon Dowmond… Adam Dowmond[70], Adam Dowmont x, Maciej Dowmond x, Bartłomiej Dowmond x[71], Adam Dowmunt[72] (9 лютага 1791 году); Petronella Urszula Dołmontt (1809 год)[73]; Antonina Dowmontowicz (1832 год)[74]; Józefa Dowmund (1835 год)[75].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даўмонт († 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі
- Даўмонт (у праваслаўі Цімафей; † 1299) — князь у Нальшанскай зямлі, служылы князь пскоўскі
- Даўмонт Воўкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1432 годзе
- Яўлашка Даўмонтавіч († па 1431) — літоўскі баярын, які ўжываў пячаць з рускім надпісам «Печать Евлашка Домонтова»[76]
- Даўмонт Бутывідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1484 годзе
- Даўмонт Білевіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Томка Даўмонтавіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Даўмонт Маркавіч і Томка Даўмонтавіч — суміліскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Павал Даўмонтавіч — жаранскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Даўмонт — легендарны князь на Ўцяне, сын легендарнага князя літоўскага, жамойцкага і рускага Рамана
- Марцін Матушавіч Даўмонт Гедройц (1545—1621) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода амсьціслаўскі[77]
- Міхал Даўмонт Сясіцкі († 1713) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода менскі і амсьціслаўскі
- Андрэй, Матэвуш, Міхал і Станіслаў Доўманты — шляхцічы Полацкага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[78]
- Павал Аляксеевіч Дамантовіч — уладальнік зямлі ў Дрысенскім павеце на 1878 год[79]
З XVI ст. прыдомкам Доўманд або Доўмунд (Доўмунт) карысталіся літоўскія шляхецкія роды Рукевічаў (Руковічаў[80]) і Сясіцкіх гербу Гіпацэнтаўр[81].
Доўманты гербаў Пагоня, Баволя і Розьмер — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[82].
Доўманты (Dowmont) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Камаяў[83] і Троцкага павету[84].
Долманты або Дольманты (Dołmont, Dolmont) і Доманты (Domont) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[85].
Доманты Машэнскія гербу ўласнага — літоўскі княскі род.
Далмунты, Дамантовічы[86] і Доўманты-Ляскатоўскія[87] — літоўскія шляхецкія роды.
Даўмунтовічы (Dowmuntowicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[88].
Дэмантовічы (Demontowicz) гербу Вяж — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[89].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Даўмонтавічы і маёнтак Дамонтавічы ў Наваградзкім ваяводзтве, маёнтак Даўмонтаўшчызна або Кублічы ў Полацкім ваяводзтве і фальварак Даўмонты ў Вількамірскім павеце[90].
У XVI ст. існавалі маёнтак Дамонты і рака Дамонта (Домонта) у Жамойцкім старостве[91].
На 1906 год існаваў маёнтак Доўмантаўшчына (Даўмантоўшчына) у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[92].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Домантавічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Дзяманты, у ваколіцах Залатаношы — Дамантава (упаміналася ў 1536 годзе)[93].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У публікацыі 1932 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «падроблены»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 241.
- ^ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 122.
- ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 112.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ а б Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 534.
- ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 395.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 155.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 15.
- ^ Hansisches Urkundenbuch. Bd. 1. — Halle, 1876. S. 378.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 112.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 669, 734.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 119.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб., 1868. С. 191.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 40, 42, 45, 180—182, 198.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193—195, 197—198, 200, 203.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 40—41, 180, 302.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193, 195, 198.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 290.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 317.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 388.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 399.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 104.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 145, 150, 159.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 145, 150—151.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 339.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 84.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 25, 196.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. P. 168.
- ^ Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1931. С. 20.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 640.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 647.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 652.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 669.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1322.
- ^ Czaplewski P. Polacy na studyach w Ingolsztacie. Z rękopisów Uniwersytetu Monachijskiego. — Poznań, 1914. S. 25.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 249, 266.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 405.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 362.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 470.
- ^ Historiae Litvanae. — Dantisci, 1650. P. 152, 162, 164.
- ^ Augusiewicz S. Spis uchodźców z Wielkiego Księstwa Litewskiego w Prusach Książęcych w latach 1655—1656 w zbiorach Geheimes Staatsarchiv Preussicher Kulturbesitz w Berlinie // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. Nr. 1 (271), 2011. S. 168.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 15. — Вильна, 1888. С. 124.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 42.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 24. — Витебск, 1893. С. 306—307.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 136.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 83, 94.
- ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 471.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Bobty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 111.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1778—1779 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 318.
- ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 32.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 459.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 464.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 488.
- ^ Giedrojcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Giedrojcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Dubinki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 205.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 193.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Полоцкого воеводства 30.09.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 жніўня 2015 г.
- ^ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 296.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 32.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 470.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 74.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 260.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 138.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 318.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 246, 252.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 89, 101.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 192.
- ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 167.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)