Гімн Даніі
«Der er et yndigt land» (па-беларуску: Ёсьць цудоўная зямля) — нацыянальны гімн Даніі.
Звычайна выкарыстоўваецца кароткая вэрсія гімну: першая страфа і тры апошнія радкі трэцяй страфы, затым паўтор апошніх радкоў гэтых строф.
Тэкст створаны Адамам Аехленшлегерам у 1819 годзе ў рамках конкурсу на напісаньне нацыянальнага гімну. За аснову ўзяты геральдычны дэвіз «Ille terrarum mihi praeter omnes angulus ridet» (па-беларуску: «Гэтая зямля спрыяе мне больш чым любая іншая»). У першапачатковым варыянце гімну было дванаццаць строф, але пазьнейшыя вэрсіі ўтрымоўвалі толькі першую, трэцюю, пятую і дванаццатую страфы.
Музыка была складзеная Х. Е. Кроерам у 1835 годзе.
Акрамя нацыянальнага гімну Даніі існуе каралеўскі гімн «Kong Christian stod ved højen mast», які выконваецца ў выпадку прысутнасьці чальцоў каралеўскай сям’і.
Тэкст гімна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Арыгінал: «Der er et yndigt land»
|
Пераклад на беларускую мову: «Ёсьць цудоўная зямля»
|