Гаўдэамус
Гаўдэа́мус (па-лацінску: gaudeamus — давайце радавацца) — папулярны студэнцкі гімн на лацінскай мове, распаўсюджаны ў многіх эўрапейскіх краінах. Пераважна выконваецца на выпускных цырымоніях ва ўнівэсытэтах. Нягледзячы на тое, што песьня выконваецца як фармальная, яна насамрэч зьяўляецца жартоўнай, бесклапотнай кампазыцыяй, якая нясе весялосьць у студэнцкае жыцьцё.
Песьня датуецца 1287 годам і была ўжо вядомая на час заснаваньня альма матэр усіх эўрапейскіх унівэрсытэтаў — Балёньскага ўнівэрсытэту.
Таксама песьня вядомая як застольная ў значнай колькасьці антычных унівэрсытэтаў і зьяўляецца афіцыйнай песьняй шматлікіх школаў, каледжаў, вышэйшых навучальных установаў, унівэрсытэтаў і студэнцкіх суполак. Музыка песьні зь беларускімі словамі зьяўляецца гімнам Коласаўскага ліцэя і Ліцэя БДУ.[1]
Тэкст і пераклад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй падаецца лацінскі тэкст песьні і даслоўны пераклад. Заўвага: першыя два і апошні радкі кожнага куплета выконваюцца двойчы. Такім чынам, радкі кожнага куплета выконваюцца ў наступным парадку: I, II, I, II, III, IV, V, V. Напрыклад:
Gaudeamus igitur
Juvenes dum sumus.
Gaudeamus igitur
Juvenes dum sumus.
Post jucundam juventutem
Post molestam senectutem
Nos habebit humus —
Nos habebit humus.
па-лацінску | па-беларуску |
---|---|
Gaudeamus igitur |
Давайце радавацца! |
Ubi sunt qui ante nos |
Дзе тыя, хто да нас |
Vita nostra brevis est |
Жыцьцё нашае кароткае, |
Vivat academia! |
Хай жыве Акадэмія! |
Vivant omnes virgines |
Хай жывуць усе дзяўчаты, |
Vivant et res publica |
Хай жыве і дзяржава, |
Pereat tristitia, |
Хай згіне смутак, |
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лацінская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Нямецкая Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
- Песьня ў выкананьні Roosevelt Academy Choir
- Гаўдэамус, словы на лацінскай, ангельскай, нямецкай, фінскай мовах і эспэранта, midi і mp3-запісы
- Узьняцьце сьцяга FISU падчас цырымоніі адкрыцьця 25 летняй Унівэрсыяды ў Белградзе, 2009 г.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |