Перайсьці да зьместу

Боўтрыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Боўтрыкі
лац. Boŭtryki
польск. Bołtryki
Мясцовая назва: Боўтрыкі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Вышыня: 139 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′36″ пн. ш. 23°46′57″ у. д. / 52.94333° пн. ш. 23.7825° у. д. / 52.94333; 23.7825Каардынаты: 52°56′36″ пн. ш. 23°46′57″ у. д. / 52.94333° пн. ш. 23.7825° у. д. / 52.94333; 23.7825
Боўтрыкі на мапе Польшчы
Боўтрыкі
Боўтрыкі
Боўтрыкі

Бо́ўтрыкі[1] (польск. Bołtryki) — былая вёска ў Польшчы, на рацэ Нараве. Уваходзілі ў склад гміны Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва.

Вёску расьсялілі дзеля будаваньня Семяноўскага вадасховішча ў 1982 годзе. На сёньняшні дзень на палях былых Болтрыкаў, на узьбярэжжы вадасховішча, збудавалі лецішчы.

Балдарых, Балдрык або Болдэрык (Baldarich, Baldric, Boldericus[2]) і Рыкболт або Рыбальд (Ricbolt[3], Ribald) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[5][6], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[7], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[8].

Боўтрыкі на старой мапе

Вёску заснавалі на правым беразе Нарава ў сярэдзіне XVIII ст., а яе першымі жыхарамі былі Васіль і Паўлюк Боўтрыкі. Галоўным заняткам першых жыхароў Боўтрыкаў было пчалярства, а мёд дастаўлялі ў Ялаўскае староства.

Калі ў 1847 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі фальварак у Рудні, частку ягонай зямлі раздалі боўтрыцкім мужыкам. У 1857 годзе тут ужо жыло 160 чалавек, але ў выніку эпідэміяў тыфу і халеры ў 1867 годзе засталося толькі 60. Па скасаваньні прыгону і раздачы земляў, колькасьць жыхароў Боўтрыкаў узрасла да 265 у 1910 годзе. Амаль усе жыхары Боўтрыкаў выехалі ў бежанства 1915 годзе, адкуль вярталіся да 1923 году[9].

У міжваенны пэрыяд Боўтрыкі належалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году, тут было 185 жыхароў (42 католікі і 143 праваслаўныя, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[10]. Па Другой сусьветнай вайне Боўтрыкі далучылі да гміны Міхалова. У адрозьненьне ад суседніх вёскаў, колькасьсь насельніцтва ў Боўтрыках амаль ня зьнізілася ў паваенныя гады — у 1950 годзе тут жыло 254 чалавекі, а ў 1970 годзе — 252 чалавекі. Жыхары пачалі пакідаць вёску толькі ў час будаваньня Семяноўскага вадасховішча ў 70-я гады XX ст., а канчаткова вёска спыніла існаваньне як населены пункт у 1982 годзе. Пад вадой апынулася канчаткова ў 1988 годзе[9].

  • 1905 год — 250 чалавек[11]
  1. ^ Kondratiuk M. Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny. — Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. S. 30.
  2. ^ Geschichte des Geschlechts von Kleist. Th. 2. — Berlin, 1873. S. 137.
  3. ^ Hildebrand F. Uber das Französische Sprachelement im Liber censualis. — Halis Saxonum, 1884. S. 29.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 240, 1258.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
  7. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  9. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 7 ліпеня 2015 г.
  10. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie. S. 96 (пол.) Праверана 7 ліпеня 2015 г.
  11. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 161.