Эрык
Эрык лац. Eryk | |
Erik | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Rick |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ерык, Ірык, Арык, Акрык |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эрык» |
Эрык (Ерык, Ірык, Арык), Эйрых, Акрык — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрых, Айрых, Эйрык, Эрых або Эрык, пазьней таксама Ірык (Ackrich, Airich, ØyríkR[1], Eiricus[2][3], Erich, Erik, Yric, Orikus[4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[7], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Мондрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Monderich) — ад гоцкага reiks 'магутны'[8], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Eryk[10].
У Прусіі быт��вала імя Эрык: Eryke (1401 год)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ericus et Romani Swirzkych [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[12]; слуги светъславъскии щитныи… Ирикъ (каля 1492 году)[13]; in Hyrikowczyzna (1503 год)[14]; наместникъ Шошольский… Ирикъ Михновичъ… съ слугами Ирыковыми (1518—1522 гады)[15]; Ирыкъ Олехнович (1528 год)[16]; terra mea nomine Jerikowczyzna (1529 год)[17]; ротъмистръ короля его милости панъ Ирикъ Рокитницкии (14 або 15 і 29 красавіка 1537 году)[18]; Ковенского жъ повету, бояръ… Якуба Окрыковича (16 траўня 1539 году)[19]; Ирикъ Янович (30 ліпеня 1545 году)[20]; до Каспора Ириковича (каля 1563 году)[21]; пани Малъхоровая Орыковичовая (1565 год)[22]; Ерикъ Сеневичъ (1566 год)[23]; панъ Каспоръ Ириковичъ[24], пани Яновая Ириковича[25] (1567 год); родъ его милости пана Бартоша Ериковичъ… раба своего Варфоломея (Ериковича) (1634 год)[26]; Jan Ericowic (сакавік — красавік 1656 году)[27]; Woyciech Monwid Irzykowic (3 лютага 1663 году)[28]; паномъ Войтехомъ Ириковичемъ (10 лютага і 7 жніўня 1665 году)[29].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эйрых († 484) — кароль вэстготаў
- Эрык Анундсан († 882?) — кароль Швэцыі
- Эрык I Крывавая Сякера (885—954) — кароль Нарвэгіі
- Эйрык Раўдзі (950—1003) — скандынаўскі мараплавец і першаадкрывальнік, які заснаваў першае пасяленьне ў Грэнляндыі
- Эйрык Гокансан (957—1024) — рэгент Нарвэгіі
- Эрык I (1070? — 1103) — кароль Даніі
- Эрык IX Сьвяты (каля 1120—1160) — кароль Швэцыі, Сьвяты
- Эрык Сьвірскі († па 1434) — літоўскі баярын, заснавальнік роду Сьвірскіх
- Эрык XIV (1533—1577) — кароль Швэцыі
- Ірык Алехнавіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мальхер Арыковіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
- Барташ Эрыковіч — літоўскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1634 годзе
- Юры Манвід Ірыковіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, вількамірскі маршалак, які ўпамінаецца ў 1646 годзе[30]
- Эрых Марыя Рэмарк (1898—1970) — нямецкі пісьменьнік
Эрыхі (Erych) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[31].
Ерыковічы (Jerzykowicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род[32].
Ірыковічы (Irzykowicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род[33]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 268.
- ^ Andrade Cernadas J. M. O tombo de Celanova: estudio introductorio, edición e índices (ss. IX—XII). — Santiago de Compostela, 1995. P. 886.
- ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- ^ Orikus, Nordic Names
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 23.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 225.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 43.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 27.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 159.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 692.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1417—1419.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 59.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 263.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 82, 87.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 258.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 81.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1—2, ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. С. 701.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 139.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 372.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 988.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1183.
- ^ Рукописное отделение Виленской публичной библиотеки. Вып. 1. — Вильна, 1871. С. 140.
- ^ Augusiewicz S. Spis uchodźców z Wielkiego Księstwa Litewskiego w Prusach Książęcych w latach 1655—1656 w zbiorach Geheimes Staatsarchiv Preussicher Kulturbesitz w Berlinie // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. Nr. 1 (271), 2011. S. 142.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 3. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 392.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 28, 36.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 10. ― Вильна, 1913. С. 223.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 480.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 6. — Менск, 2020. С. 45.
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 7. — Менск, 2020. С. 623.