Раймунд
Раймунд лац. Rajmund | |
Raimund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Raino + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рэймунд, Раймунт, Рэймунт |
Вытворныя формы | Рыгмонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Раймунд» |
Раймунд (Рэймунд), Раймунт (Рэймунт) , Раймонд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рагінмунд, пазьней Раймунд або Раймонд (Raginmund, Raimund, Raymond) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (рэйн-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rajmund (Rejmund)[6]. Прыдомкам Рэгмунт (варыянты — Рэгмант, Рэймант[7]) карыстаўся шляхецкі род Сабяшанскіх зь Люблінскага ваяводзтва[8].
Імя Рэймунт (Раймунт) бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Sargusch Reymundt… Jan Raymunth… Jan Raymunt (1511—1520 гады)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Józef Kazimierz Rejmunt (1781 год)[10]; Dapkiewicz Rajmund (1790—1791 гады)[11]; Rogowski Rajmunt (1790—1791 гады)[12]; xiądz Raymund Symonowicz (1796 год)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раймунд I (каля 815/820 — каля 865) — граф Ліможу
- Раймунд I († 961) — граф Руэргу
- Раймунд Нонат (1204—1240) — кардынал, Сьвяты
- Раймунд Люліюс (1232—1315) — каталёнскі місіянэр, паэт, філёзаф і тэоляг
- Раймунд Зямацкі (1810—1863) — беларускі каталіцкі сьвятар, публічна пакараны сьмерцю ўладамі Расейскай імпэрыі за «вуснае злачынства» — чытаньне ў касьцёле Маніфэсту нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
- Раймонд Шмітляйн (1904—1974) — францускі лінгвіст і палітык
- Раймунд Качынскі (1922—2005) — польскі інжынэр
Раймунды-Яманты-Палевічы[14] — літоўскі шляхецкі род.
Рэймунты (Rejmunt, Reymunt) гербу Божая воля — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[15] з Галіцкага павету[16].
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Раймунт (Raymunt)[17].
На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Раймундова (Rajmundowo)[18].
На 1910 год існаваў хутар Рэймундава (Рэймундова) у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні[19].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1236, 1268.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 184.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 170.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ Sobieszczański h. Nałęcz, Materiały do Polskiego Słownika Biograficzno-Genealogicznego, 6 сакавіка 2017 г.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 101.
- ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 30—31, 33.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 92 (160).
- ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 94 (162).
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 256.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. ��� Gdańsk, 2003. S. 306.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 234.
- ^ Гурская Ю. Древние фамилии в онимических системах славянских и балтийских языков // Respectus Philologicus. Т. 21 (26), 2012. P. 146.
- ^ Inwentarze majątków w powiecie wileńskim w latach 1847—1853, Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 24.