Dana Holdings
Dana Holdings | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Краіна |
Dana Holdings (Дана Холдынгз) — беларуская група будаўнічых кампаній, асноўнымі ўладальнікамі якой лічыцца сям’я сербскіх бізнесменаў Карычаў (браты Багалюб і Драгамі[1]). Кампанія рэалізуе шэраг буйных дэвелаперскіх праектаў у Мінску.
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]17 снежня 2020 года на кампанію былі накладзеныя санкцыі Еўрапейскага Саюза за падтрымку рэжыму Лукашэнкі[2][3].
18 снежня 2020 года ў свой санкцыйны спіс кампанію «Дана Холдынгс» унесла Вялікабрытанія[4], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыя[5]. Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя далучыліся да снежаньскага пакета санкцый ЕС 26 студзеня[6].
9 жніўня 2021 года кампаніі «Дана Холдынгс», «Дана Астра», «Дубай Вотэр Фронт», «Эмірэйтс Блю Скай» і адзін з іх акцыянераў Небойша Карыч былі ўключаны ў амерыканскі спіс спецыяльна пазначаных грамадзян і заблакаваных асоб[7].
У сакавіку 2022 года Dana Holdings трапіў пад санкцыі Японіі[8], а «Дубай Вотэр Фронт» і «Эмірэйтс Блю Скай» былі ўключаны ў санкцыйны спіс Канады[9]. У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць «Дана Астра» і «Эмірэйтс Блю Скай» увяла Украіна[10][11][12]. У чэрвені таго ж года ў санкцыйны спіс ЕС быў уключаны Багалюб Карыч; да санкцый супраць яго далучылася і Швейцарыя[13].
Рэакцыя на санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Беларускага расследавальніцкага цэнтра, перад увядзеннем санкцый ЕС «Дана Холдынгс» і яе даччыныя кіпрскія фірмы атрымалі новых ўласнікаў, цесна звязаных з Карычамі. Апытаныя OCCRP эксперты лічаць, што гэтая здзелка мае прыкметы адмывання грошай[14].
У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў аб адмене санкцый ЕС супраць «Дана Астра»[15].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Что постят в свой личный Инстаграм олигархи из Dana Holdings братья Каричи . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 19 снежня 2020.
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 19 снежня 2020.
- ↑ “Арт Хаос” и санкции: что связывает невестку Лукашенко с кипрскими офшорами (руск.). Европейское радио для Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Liffey Kevin: Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Шэсць краін далучыліся да санкцый ЕС супраць лукашэнкаўцаў . Наша Ніва (27 студзеня 2021).
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў — спіс . Наша Ніва (8 сакавіка 2022).
- ↑ Канада расширила санкции против белорусских властей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 26 красавіка 2022.
- ↑ ІНОЗЕМНЕ ТОВАРИСТВО З ОБМЕЖЕНОЮ ВІДПОВІДАЛЬНІСТЮ "ДАНА АСТРА"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2024. Праверана 2 сакавіка 2024.
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №726/2022 (укр.) (19 кастрычніка 2022).
- ↑ Підсанкційні суб’єкти(недаступная спасылка)
- ↑ Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць Расіі і Беларусі . Наша Ніва (10 чэрвеня 2022).
- ↑ Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі . Наша Ніва (11 кастрычніка 2022). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі з кампаніі Карычаў . Наша Ніва (29 чэрвеня 2023).