Беларускі расследавальніцкі цэнтр
Беларускі расследавальніцкі цэнтр | |
---|---|
URL | investigatebel.org |
Тып сайта | Журналісцкія расследаванні |
Аўтар | Станіслаў Івашкевіч |
Бягучы статус | актыўны |
Беларускі расследавальніцкі цэнтр — незалежны сродак масавай інфармацыі, які спецыялізуецца на аналітычных жанрах журналістыкі. Цэнтр вырабляе пяць відаў кантэнту — журналісцкія расследаванні, антыфейк, а таксама аналітычныя рэпартажы, навінавыя праграмы і эканамічныя агляды[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі расследавальніцкі цэнтр быў створаны ў 2018 годзе[2].
У снежні 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр далучыўся да Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў . Таксама ў 2022 годзе цэнтр стаў сябрам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці[3].
Цэнзура
[правіць | правіць зыходнік]Каманда БРЦ з’ехала з Беларусі с пачаткам пагрому незалежных медыя ў 2021 годзе, у межах якога разграмілі мінскую студыю цэнтра[1].
29 чэрвеня 2021 года сайт БРЦ быў заблакаваны ў Беларусі[1].
У кастрычніку 2022 года па заяве пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя Беларускага расследавальніцкага цэнтра, а таксама лагатыпы, якія змяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[4].
У верасні 2023 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў БРЦ экстрэмісцкай арганізацыяй[5].
31 ліпеня 2024 года стала вядома, што журналістаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку МУС Расіі[6].
Расследаванні
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з Re:Baltica і Delfi Estonia апублікаваў матэрыял-расследаванне, у якім паказалі трохразовы рост экспарту нафты з Беларусі ў Эстонію пры параўнанні паказчыкаў за 2021 і 2020 гады. 4 лютага 2022 года Эстонія абвясціла пра ўвядзенне дадатковых санкцый датычна Беларусі ў выглядзе прыпынення транзіту вугальнай нафты[7].
Пасля расследавання БРЦ і The Guardian улады Вялікабрытаніі замарозілі лонданскую маёмасць Саіда Гуцарыева, сына «кашалька» Лукашэнкі Міхаіла Гуцарыева, на 200 мільёнаў долараў[8][няма ў крыніцы].
У снежні 2022 года бізнесмена Саўлюса Гірчыса, які ўдзельнічаў у схеме нелегальнага продажу беларускага лесу ў ЕС праз Казахстан і Кыргызстан, у выніку расследавання БРЦ выключылі са сваёй палітычнай партыі[9].
Пасля сумеснага расследавання з Siena пра спосабы абыходу санкцый супраць «Гродна Азот», Літва канфіскавала беларускія ўгнаенні на мільёны еўра і ўзмацніла меры кантролю на мяжы[10].
Таксама БРЦ выпусціў расследаванні пра беларускія кампаніі і VIP-персон, такіх як «БелАЗ»[11], «Беларуськалій»[12], «Гродна Азот»[13][14], Dana Holdings[15], Ірына Абельская[16], Аляксей Алексін[17], Мікалай Варабей[18], Міхаіл Гуцарыеў[19], Аляксандр Зайцаў[20], Павел Тапузідзіс[21], Аляксандр Шакуцін[22][23][24], Сяргей Цяцерын[25], Юрый Чыж[26] і Віктар Шэйман[27], а таксама пра міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам[28], вываз у Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны[29], крадзеж Расіяй украінскага зерня і ўдзел у ім бізнэсменаў з Беларусі[30]. Некаторыя з расследаванняў БРЦ праводзіліся сумесна з OCCRP, Кіберпартызанамі і мясцовымі расследавальніцкімі СМІ.
Праграмы
[правіць | правіць зыходнік]- Навіны з Чалым
- Чалы: Эканоміка
- Weekly Top Fake (WTF) — штотыднёвае шоу, якое выкрывае фальшывыя навіны ў беларускіх і расійскіх СМІ. Праграма-падпісант кодэкса прынцыпаў Міжнароднай сеткі праверкі фактаў Інстытута Пойнтэра[31].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Журналісты БРЦ — лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка»[32].
Зноскі
- ↑ а б в Белорусские журналисты-расследователи продолжают работу из-за рубежа (руск.). ГОЛОС АМЕРИКИ (20 ліпеня 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Belarusian Investigative Center (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2023. Праверана 11 ліпеня 2023.
- ↑ Беларускі расследавальніцкі цэнтр уступіў у GIJN . belarusfiles.org. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Прызналі «экстрэмісцкім» Беларускі расследавальніцкі цэнтр . Наша Ніва (31 кастрычніка 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Беларусский расследовательский центр признан «экстремистской» организацией (руск.). Reform.by (15 верасня 2023).
- ↑ Свабода, Радыё. Журналістаў Беларускага расьсьледніцкага цэнтру абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук . Радыё Свабода (31 ліпеня 2024). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ The Belarus-Baltics trade war (англ.). Bne IntelliNews (9 лютага 2022).
- ↑ Jolly, Jasper. The sanctioned oligarch’s son and a £160m London property empire (англ.) . The Guardian (24 мая 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Lithuanian Politician gets Expelled from the Party after OCCRP Investigation (англ.). OCCRP (22 снежня 2022).
- ↑ Lithuania Cracks Down on Sanction Evasion Schemes after OCCRP Investigation (англ.). OCCRP (2 сакавіка 2023).
- ↑ Шарунас Черняускас, Алесь Ярошевич, Мигле Кранцевичюте. Бывший тюремщик из Литвы пошел на сделку в миллион долларов с находящимся под санкциями белорусским БелАЗом (руск.). OCCRP (25 лістапада 2021).
- ↑ Шэйман, Кіпр, санкцыі: як рэжым Лукашэнкі зарабляе на каліі і люксавых аўто . Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 жніўня 2024).
- ↑ Фірму-пракладку для абыходу санкцый узначальвае старшыня аднаго з выбаркамаў 2020 года — расследаванне . Наша Ніва (20 лютага 2023). Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Акно ў Еўропу для «Гродна Азоту». Як Узбекістан дапамагае Беларусі абыходзіць забарону і прадаваць у ЕС угнаенні . Наша Ніва (28 верасня 2023). Праверана 17 мая 2025.
- ↑ Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі . Наша Ніва (11 кастрычніка 2022). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах . Наша Ніва (3 верасня 2022).
- ↑ Надзея Бельская. Каманда Беларускага Расследвальніцкага Цэнтру знайшла 9 аўтаў у Лукашэнкі ад Алексіна . Белсат (29 лістапада 2021).
- ↑ Шале ў гарах і дзве кватэры ў Вене. «Кашалёк Лукашэнкі», нягледзячы на санкцыі, захаваў багацці ў Еўрасаюзе . Наша Ніва (27 верасня 2022).
- ↑ Як Гуцэрыеў хаваў свае актывы. «The Guardian» апублікавала супольнае расследаванне з камандаю «Белсату» . Белсат (24 мая 2022).
- ↑ Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ . Наша Ніва (21 красавіка 2023).
- ↑ Аляксандр Ярашэвіч. З «Каронай» на чале. Як Павел Тапузідзіс далучыўся да «фальшывага транзіту» і пабудаваў бізнес-імперыю . Беларускі расследавальніцкі цэнтр (1 сакавіка 2022). Праверана 19 красавіка 2024.
- ↑ БРЦ: Аляксандр Шакуцін працягвае зарабляць мільёны даляраў у Еўропе, нягледзячы на накладзеныя санкцыі . Наша Ніва (27 студзеня 2023). Праверана 14 мая 2024.
- ↑ Раман Шавель. Уладальнік «Амкадора» зарабляе грошы на абыходзе санкцыяў пад выглядам імпартазамяшчэння . Белсат (13 верасня 2023). Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ Сяргей Крот. Набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца злавілі на шэрым імпарце ў Беларусь заходняй тэхнікі . Белсат (18 кастрычніка 2023). Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ Хто завозіць у Беларусь шакалад Ritter Sport, які трапіў пад лукашэнкаўскія «контрсанкцыі»? . Наша Ніва (3 чэрвеня 2023).
- ↑ Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме . Наша Ніва (31 кастрычніка 2022).
- ��� Самы маштабны зліў дакументаў «Pandora papers»: што гэта, што там пра Беларусь, пры чым тут Шэйман і яго сын . Наша Ніва (5 кастрычніка 2021).
- ↑ Хто мог зарабіць мільёны на міграцыйным крызісе на мяжы Беларусі і ЕС? . Наша Ніва (8 чэрвеня 2023).
- ↑ Сяргей Крот. Расследавальнікі абвінавацілі членаў сям’і Лукашэнкі ў датычнасці да вывазу ўкраінскіх дзяцей . Белсат (31 ліпеня 2023).
- ↑ Рапс, які вывозіцца з акупаваных украінскіх тэрыторый, перапрацоўваюць у Беларусі . Наша Ніва (27 жніўня 2024).
- ↑ Метады праверкі інфармацыі Беларускі расследавальніцкі цэнтр . investigatebel.org. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Узнагароды . belarusfiles.org. Праверана 31 ліпеня 2024.