Перайсці да зместу

Яўген Патафеевіч Шыпіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Патафеевіч Шыпіла
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1943(1943-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1999(1999-11-28) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прафесія акцёр
Тэатр

Яўген Патафеевіч Шыпі́ла (7 кастрычніка 1943, в. Відокі, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 28 лістапада 1999, Свяціца, Верхнядзвінскі раён) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1984).

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1943 года ў в. Відокі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Вучыўся на курсах культасветработнікаў у Мінску, працаваў інструктарам раённага Дома культуры, неаднаразова спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

З 1967 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Памёр 28 лістапада 1999 года ў вёсцы Свяціца Верхнядзвінскага раёна, там і пахаваны[1].

У яго творчасці жыццёвая праўда, шчырасць і арганічнасць сцэнічнага існавання, сакавіты народны гумар спалучаліся з глыбокім пранікненнем у псіхалагічную сутнасць характараў; у лепшых вобразах імкненне да мастацкага абагульнення. Найбольш значныя ролі стварыў у беларускім нацыянальным рэпертуары: дзед Курыла («Сымон-музыка» паводле Я. Коласа), Іван Швед («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Несцерка («Несцерка» B. Вольскага), Андрэй Буслай, Мульцік («Парог», «Вечар» А. Дударава), Канстанцін Заслонаў («Паядынак» М. Матукоўскага).

Сярод роляў у класічным і сучасным рэпертуары: дзядзька Ваня («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Шпёкін («ЧП-1», «ЧП-2» паводле «Рэвізора» М. Гогаля), Глостэр («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Кірпаты («Энергічныя людзі» B. Шукшына), Ягор Палушкін («Не страляйце ў белых лебедзяў» паводле Б. Васільева), Кісцераў («Тры мяшкі засмечанай пшаніцы» паводле У. Цендракова), Стары («Шчаслівае здарэнне» C. Мрожака), Бацька («Жанна» паводле «Жаваранка» Ж. Ануя), сват Капкаліс («Клеменс» К. Саі), Глакуна («Закон вечнасці» паводле Н. Думбадзэ). Здымаўся ў кіно[2].

Зноскі

  1. Яўген Шыпіла. Народны па прызванні. Да 75-годдзя з дня нараджэння артыста-коласаўца Яўгена Шыпілы
  2. Шыпіла Яўген Патафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 17.